• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.12.2022 | Літаратура Новы год і Каляды

10 лепшых калядных кніг для дзяцей па-беларуску

Арганізаваць святочную вечарыну ў сваім двары? Змайстраваць каляднага гнома для сябра? Ратаваць зламаную фабрыку снегу? А можа, стаць самому Дзедам Марозам?.. Гэтыя і многія іншыя прыгоды чакаюць сваіх чытачоў на старонках кніг з каляднымі гісторыямі. Распавядаем — што пачытаць з дзецьмі пра Каляды.

Калядныя кнігі — гэта найперш гісторыі пра цуды. Снег, ялінкі, смачнасці, падарункі і мары. Гэта гісторыі пра сяброўства, выпрабаванні, неверагодныя прыгоды і шчаслівыя развязкі. Поўныя дабрыні і надзеі, яны быццам коўдрай накрываюць натхненнем верыць у штосьці светлае.


1.«Каляды ў Булербю»

Невялікае апавяданне ў афармленні выдавецтва «Koska» для самых маленькіх дзетак. Аўтарка — Астрыд Ліндгрэн, ілюстрацыі — Ілон Вікланд. Каляровая, прыгожая і добрая гісторыя, якую можна чытаць разам або — калі ўжо атрымліваецца — нават самастойна. Апавяданне было напісана ў 1963 годзе, таму сумеснае чытанне можа стаць нават невялікім экскурсам у гісторыю — як жылі тагачасныя дзеці? Цікава ж!

«У нас, у Булербю, ёсць тры двары. Тут шмат дзяцей і на Каляды вельмі весела. Дзеці дапамагаюць дарослым, а ўвечары спяваюць песні і робяць снежныя ліхтарыкі. Усім падабаюцца Каляды!».

«А вось Калядны гном вязе на санках падарункі. Нічога дзіўнага, гэта ж Булербю. Санкі, лыжы ды канькі і вясёлыя гульні ў сляпога казла — хай бы Каляды былі троху часцей!».

Дарэчы, гэтаксама казку можна паслухаць на youtube. Яе чытае Маляваныч на канале BAYBUS. 

Каляды ў Булербю_фота knihi,by.jpeg

2.«Снежная сястра»

Прыгожая і кранальная калядная гісторыя, што выйшла па-беларуску ў выдавецтве Янушкевіч. Яна вельмі нетыповая, бо пачынаецца са страты — хлопчык Юльян губляе сваю старэйшую сястру. Здаецца, неўзабаве яго дзень нараджэння і калядныя святы, але ў іх сям’і пануюць гора і смутак. Як гэта пераадолець? Дзе знайсці радасць у змрочныя часы? Цудоўная кніга, якая беражліва знаёміць дзяцей са складаным і балючым і вучыць з гэтым спраўляцца.

«Пісьменніца Мая Лундэ разам з мастачкай Лісай Айсата стварылі чароўны свет, у якім знайшлося месца і цёплым пачуццям, і горкім сямейным перажыванням, і чаканню каляднага цуду, што заўсёды спраўджваецца. Любоў і сяброўства перамогуць боль ад страты — так вучыць нас гэтая гісторыя».

Снежная сястра.jpeg

3.«Тайны Дзед Мароз»

Ілюстраваная казка на дзвюх мовах, беларускай і англійскай. Гэта невялічкая гісторыя ад выдавецтва «Папуры». Аўтарка — Маша Чаракова, ілюстрацыі — Джордж Таннер. Узнёслая казка пра салідарнасць і ўзаемападтрымку, а таксама пра тое, як самому рабіць сабе і іншым свята, калі звонку ніхто не робіць.

«Што рабіць, калі твая вёска знаходзіцца так далёка, што яе не можа знайсці нават Дзед Мароз? Каб захаваць навагодні настрой, жыхары прыдумалі ўласную традыцыю: дзеці ў вёсцы сталі употайкі прыносіць падарункі тым, хто мае ў іх патрэбу. Каб стаць такім Тайным Дзедам Марозам, трэба быць спагадлівым, шчодрым і вельмі-вельмі добрым! Давайце даведаемся, хто з вёскі атрымаў падарункі ў гэтым годзе...»

Тайны Дзед Мароз.jpeg

4.«Калядны гном для Фіндуса»

Сапраўдны калядны раман з 17 частак. Кніга выдавецтва Koska, аўтар і мастак — Свэн Нурдквіст. Пэтсан і Фіндус перажываюць Каляды. Тут і пра чаканне падарункаў, і пра ўменне размаўляць, і пра цуды, якія мы часам не заўважаем прама ў сябе пад носам.

«Ніколі не абяцай зашмат. Пэтсан часта пра гэта думае, асабліва пасля таго, як паабяцаў коціку Фіндусу, што да іх на Каляды прыйдзе Калядны гном. Але ж Пэтсан ведае, што ніякага Каляднага гнома не існуе. І ён вырашае сам змайстраваць гнома, які б рухаўся і размаўляў. Толькі трэба зрабіць гэта так, каб Фіндус ні аб чым не здагадаўся. Аднак вельмі хутка Пэтсан разумее, што гэта вельмі складана і амаль немагчыма. Некалькі тыдняў перад святам мінаюць вельмі дзіўна. Стары ўвесь час бавіць у сваёй майстэрні — нешта робіць і аб нечым думае, — і коціку здаецца, што на яго зусім забыліся. Калі Каляды ўрэшце надыходзяць, Пэтсан вельмі хвалюецца, як усё спрацуе. Але здараецца нешта неверагоднае — і можна толькі здагадвацца, што насамрэч адбылося на Каляды».

Па матывах гэтай кнігі можна паглядзець мультфільм у беларускай агучцы: на youtube-канале Гаварун ёсць чатыры серыі — Ліст Каляднаму гному, Дзіўны паштальён, Згубы і знаходкі і Цуд на цудзе.

Калядны гном для Фіндуса.jpeg


Бонус: з серыі пра Пэтсана і Фіндуса не можам не ўзгадаць кнігу «Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды». Яе аўдыёверсію можна паслухаць на канале "Будзьма беларусамі".

5.«Марта і яе мара пра снег»

Гісторыя Ганны Янкута пра дзяўчынку Марту, якая любіць назіраць за жыццём за вакном. Яна жыве з бацькамі і вучыцца дома, бо не можа перасоўвацца самастойна — дзяўчынка ў інвалідным вазку. Тут ёсць магія, прыгоды і месца для геройскага ўчынку. Ілюстрацыі — Лілія Давыдоўская, выдадзена таксама ў «Папуры».

«Марце так хочацца ляпіць снегавікоў і гуляць у снежкі! Аднак зіма спазняецца, і на дварэ — толькі лужыны і гразюка. Вядома, вешаць нос не варта, бо калі моцна пра нешта марыш, то мара абавязкова спраўдзіцца. Толькі асцярожна: часам гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў... Калі ў горадзе пачынаецца самы грандыёзны ў свеце снегапад, Марта і яе новыя сябры мусяць разабрацца, хто ці што за гэтым стаіць. І запомні: галубы на падаконні — прыкмета таго, што цябе чакаюць неверагодныя прыгоды».

Марта і яе мары пра снег.jpeg

6.«Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі»

Калядная кніга з Беларусі і пра Беларусь, польскага выдавецтва «KEW». Аўтарка — Наталля Харытанюк, ілюстрацыі Лізаветы Ганчаровай. ​​Гісторыя пра змаганне з цемрай, у якім бярэ ўдзел сам Святы Мікола!

«Падарунак не заслугоўваюць — яго вучацца бачыць. У гэтым — усё мастацтва. Без гэтага і цуд — не цуд».

«32 старонкі з безліччу маленькіх дэталяў і паралельных гісторый — жыццё старога горада з усімі яго каляднымі ўспамінамі, нутром дамоў, бачным праз вокны, катамі і іншымі жывёламі, схаванымі ў самых нечаканых кутках Берасця».

Зусім нядаўна праект «Кніжны воз» агучыў гэтую гісторыю. Паслухаць можна па спасылцы.

Як Святога Міколу забаранялі.jpeg

7.«Мышыныя Каляды»

Вершаваная казка Антона Францішка Брыля ад выдавецтва «Янушкевіч». Ілюстрацыі намалявала Лізавета Лянкевіч, кніга ідэальна пасуе для маленькіх чытачоў — вялікія старонкі, цвёрдая вокладка, вялікія яскравыя малюнкі. Адзіны мінус — знайсці і набыць можна толькі ў замежжы.

«Гэта історыя пра тое, як маленькія мышаняты зладзілі на гарышчы вялікую забаву на старадаўні лад».

Праект «Кніжны воз» агучыў і гэтую гісторыю таксама. Паслухаць можна па спасылцы.

Мышыныя каляды_1.jpeg

8.«Мама Му, Крумкач і Каляды»

Калядная гісторыя выдавецтва «Koska» пра Маму Му і Крумкача ад Юі Вісландэр з ілюстрацыямі Свэна Нурдквіста. Яшчэ адна гісторыя пра тое, як важна размаўляць і абмяркоўваць, як важна тлумачыць іншым тое, што табе патрэбна, словамі.

«Каляды і Новы год — час падарункаў і прыемных сюрпрызаў. Але Варону не да весялосці — зноў свята і зноў давядзецца самому сабе дарыць падарункі. А так хочацца, каб пра цябе ўзгадалі халоднай зімой. І Мама My прыгатавала свайму лепшаму сябру калядны сюрпрыз — бо дарыць падарункі яшчэ прыемней чым атрымліваць».

Гэтую казку агучылі двойчы — Маляваныч прачытаў яе на канале BAYBUS, а таксама яе прачытала Пасол Швецыі Крысціна Юханесан.

Мама Му, Крумкач і каляды.jpeg

9.«Беларуская зіма. Вершы, казкі, апавяданні»

Зборнік ад «Мастацкай літаратуры». Пад адной вокладкай складальнікі сабралі самыя розныя вершы, казкі, апавяданні пра зіму і святы ад беларускіх аўтараў. Афармленне вельмі сціплае, аднак ідэя цікавая. Дарэчы, аналагічныя зборнікі выдавецтва зрабіла на кожную пару года.

«Пасварылiся вясна з зiмою, ну i давай адна адной на злосць рабiць», — распачынае iнтрыгу Цётка. Раiса Баравiкова распавядае пра чароўную дзяўчыну Масленку i паходжанне Масленiцы. Аксана Спрынчан — пра дзяўчынку Мар’янку, якая любiць граць на цымбалах, чакае Каляд i робiць снежных анёлаў. Наталля Бучынская прапануе новыя прыгоды свайго ўлюбёнага персанажа — авечкi Адэлi. Мiхась Пазнякоў апiсвае пабудову снежнага горада. Карацей, святочны настрой гарантаваны».

Беларуская зіма.jpeg

10.«Хронікі Нарніі. Леў, Вядзьмарка і гардэроб»

Сапраўдная класіка літаратуры ад выдавецтва «Пазітыў-цэнтр»! Першая з гэтай серыі кніг Клайва Стэйплза Льюіса пачынаецца надзвычайным падарожжам дзяцей у краіну вечнай зімы, дзе ніколі не бывае Калядаў. Прыгоды, выпрабаванні, пошукі сябе і праўды. Цудоўная кніга для дзяцей старэйшага ўзросту (дый дарослых таксама).

«Падчас другой сусветнай вайны чацвярых дзяцей эвакуююць у глыб Англіі. Яны пасяляюцца ў доме старога прафесара. Малодшая з дзяцей, Люсі, падчас гульні ў хованкі знаходзіць у шафе-гардэробе праход у чароўную краіну — Нарнію. Там ужо 100 год зіма, якую начаравала Белая Вядзьмарка. Ці здолеюць дзеці разбіць злыя чары і стаць каралямі і каралевамі Нарніі?»

Хронікі Нарніі.png

Прыемнага чытання і вясёлых Калядаў!

Дар’я Палынская, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут

Праект «Свае людзі» ад Радыё Ўнэт выпраўляецца на чарнаморскае ўзбярэжжа горнай краіны Сакартвэла, альбо Грузіі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Над стварэннем беларускай версіі кранальнай песні «Gdzie jest mój Homel» працаваў майстар-гусляр Алесь Чумакоў, а адаптаваў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

У гэты дзень у далёкім 1794 годзе на плошчы ў Кракаве Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка абвесьціў паўстаньне...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя Літаратура

Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)

Гісторык Павел Каралёў расказвае пра гэты малавядомы перыяд жыцця Янкі Купалы. Ці ведаеце вы, што Янка Купала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча
    Грамадства Літаратура
    «Крык, шэпт, маўчанне». У Вільні прэзентавалі апошні том трылогіі «Галасы Беларусі»
    Культура Мастацтва
    «Мастацтва – гэта быў сэнс яго жыцця»: 24 сакавіка ў мінскай галерэі DK адкрываецца выстава жывапісу і графікі Захара Кудзіна
    Грамадства
    Зняволеная Аксана Зарэцкая шпіталізавана
    Грамадства
    Як культура ратуе нас і як мусім ратаваць яе мы?

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип