10. Элісан Дзюбуа
Элісан Дзюбуа — пісьменніца, якая добра прадаецца і лічыць сябе экстрасэнсам. Яна вырасла ў горадзе Фінікс, штат Арызона, дзе, як кажа, пачала ў шасцігадовым узросце размаўляць з духамі памерлых. Аднойчы яна пачула голас, які параіў ёй перасунуць свой ложак, што яна і зрабіла. А праз колькі гадзін п’яны кіроўца заехаў у яе дом праз пакой, дзе Элісан спала. Калі б ложак заставаўся на месцы, яна б памерла.
Элісан Дзюбуа атрымала вышэйшую адукацыю па паліталогіі і працавала інтэрнам у адвакацкай канторы, наведвала школу права і працавала ў аддзеле забойстваў у мясцовым дэпартаменце паліцыі. Калі яна разглядала фатаздымкі з месцаў злачынства, то ўяўляла, што адбывалася да таго, як гэтыя здымкі былі зробленыя. Адно са злачынстваў было ў Тэхасе, і яна апісала тое, што яму папярэднічала, у лісце. З паліцыі прыйшоў адказ, дзе гаварылася, што інфармацыя пра злачынства, якую яна падала, ніколі не была публічнай, і яны давяраюць яе здольнасцям.
Пасля гэтага выпадку пра Элісан даведалася шмат людзей, яе нават вывучалі навукоўцы. Серыял “Медыум” заснаваны на рэальных падзеях. Пісьменніца працягвала пісаць біяграфіі, а таксама кнігі па самадапамозе, духоўным жыцці і смутку па памерлых блізкіх. Яе даход ацэньваецца ў 200 мільёнаў даляраў.
9. Джон Грын
Джон Грын — пісьменнік, бізнесовец, блогер і выкладчык, якія жыве ў Індыянапалісе, штат Індыяна. Ён пачаў сваю кар’еру як аўтар раманаў для маладых людзей. Разам з братам Хэнкам Грынам ён стварыў YouTube канал пад назвай “Vlogbrothers”. Яны стваралі і іншыя каналы на розныя адукацыйныя тэмы. Адна з самых папулярных яго гісторый — “Вінаватыя зоркі”, якая стала бэстсэлерам і паводле якой быў зняты касавы фільм. Усё больш яго кніг пачынаюць адаптаваць пад фільмы. Фільм “Папяровыя гарады” дэбютаваў у 2015, а студыя Paramount купіла правы на вытворчасць “У пошуках Аляскі”. 2000 Fox купіла правы на “Чарапахі — і няма ім сканчэння”.
Паводле дадзеных Business Insider, Джон Грын зарабіў 9 мільёнаў на “Вінаватыя зоркі, і вельмі верагодна, што ён зможа атрымаць падобныя сумы за апошнія пагадненні з буйнымі кінакампаніямі. Тыраж яго кніг налічвае мільёны копій, а яго каналы на YouTube прыносяць вялікі прыбытак ад рэкламных кампаній і колькасці падпісчыкаў. Яго багацце можа з лёгкасцю быць ацэненае ў 50 мільёнаў. Але варта памятаць, што вялікая частка гэтых грошай уключаная ў яго бізнес, ён мае шмат супрацоўнікаў, якім патрэбны заробак. Грын таксама вядомы сваімі шчодрымі ахвяраваннямі ў дабрачынныя фонды.
Вельмі цяжка падлічыць, колькі грошай ён дакладна мае, бо Джон трымае гэтую інфармацыю ў сакрэце. Аднак можна сказаць, што ён па праве можа лічыцца адным з найбагацейшых аўтараў у свеце. Нават калі ў яго менш грошай, чым у іншых, гэта выклікана тым, што ў яго шмат сяброў, з якімі Грын стварае рэчы, што яны любяць.
8. Том Клэнсі
Том Клэнсі вывучаў літаратуру ва ўніверсітэце і пачаў працаваць у страхавой кампаніі пасля выпуску. У вольны час яго вельмі цікавілі тэмы вайны, шпіёнаў і ўсяго звязанага з прыгодамі. Ён напісаў “Паляўніцтва за “Чырвоным Кастрычнікам” у 1980-я, і кнігу выдалі. Прэзідэнт Рэйган прачытаў яе і публічна заявіў, што яна цудоўная. Па кнізе быў зняты фільм з Шонам Конэры. Безумоўна, наяўнасць Джэймса Бонда у акторскім складзе фільма не можа кепска ўплываць на продаж кнігі.
Людзям кніга настолькі спадабалася, што яны не маглі дачакацца наступнай працы аўтара. Яго наступныя некалькі кніг таксама сталі бэстсэлерамі. Паводле яго прац таксама знялі некалькі фільмаў, але самым папулярным напэўна з’яўляецца “Джэк Раян”. Аўтар памёр у 2013-м, і тады яго сумарны даход складаў 300 мільёнаў.
7. Джон Грышэм
Джон Грышэм вырас у Арканзасе. Яго бацька шмат пераязджаў з сям’ёй, бо працаваў у індустрыі будаўніцтва. Калі Джон быў дзіцем, ён хацеў стаць прафесійнымі гульцом у бейсбол, але калі вырас, то стаў адвакатам. Пасля некалькіх гадоў адвакацкай дзейнасці, натхнёны гісторыямі сваіх кліентаў, ён напісаў сваю першую кнігу — “Час забіваць”.
Выдавецтва пазнаёмілася з кнігай і хацела выпусціць толькі 1500 копій. Грышэм забраў сабе 1000 з іх. Ён арганізаваў вечарыну ў гонар выхаду кнігі ў мясцовай бібліятэцы, і запрасіў туды цэлы горад. Ён прадаў 120 падпісаных копій у тую ноч і звярнуўся да бібліятэкара па дапамогу, каб арганізаваць тур па суседніх бібліятэках, пакуль ён не прадасць усе кнігі.
Неўзабаве пасля тура правы на “Час забіваць” былі прададзеныя Paramount Pictures за 600 тысяч даляраў. А сам Грышэм пачаў пісаць больш кранальныя гісторыі пра адвакатаў, якія разбіраліся ў злачынствах і траплялі ў прыгоды. Ён таксама напісаў пару сцэнароў, два з якіх былі пра бейсбол.
Амаль кожная кніга, якую напісаў Джон Грышэм, стала фільмам. Некалькі прыкладаў: “Фірма”, “Час забіваць”, “Дождж”, а кніга “Прапускаючы Каляды” была ператвораная ў фільм “Каляды з лузерамі”. Падлічана, што Джон Грышэм зарабляе амаль 50 мільёнаў у год, і яго сумарны прыбытак складае 350 мільёнаў даляраў.
6. Барбара Тэйлар Брэдфард
Барбара Тэйлар Брэдфард нарадзілася ў Англіі. Яна пачала пісаць, калі ёй было 7, і прадала сваю першую гісторыю ў 10 гадоў. Яна ведала, што хоча быць пісьменніцай, таму сышла са школы, калі ёй было ўсяго 15, каб працаваць сакратаркай у “Ёркшыр Пост. У 16 яна стала рэпарцёрам, а ў 18 пераканала газету, што ім патрэбная старонка, прысвечаная жанчынам. Яна стала рэдактарам калонкі для жанчын. Барбара дасягнула шмат для свайго ўзросту, і тым не менш яна марыла пашырыць прастору для сваіх амбіцый і пераехаць у Лондан, каб стаць аглядальніцай моды, але выйшла за рэжысёра Роберта Брэдфарда і пераехала ў Нью-Ёрк.
Яе кніга “Жанчына з натурай” стала бэстсэлерам “Нью-Ёрк Таймс”. У Барбары больш за 30 раманаў. У 1980-я шмат якія з яе прац сталі фільмамі і міні-серыяламі. Усе яе гісторыі драматычныя і падобныя да мыльнай оперу, распавядаючы пра сакрэты жыцця вышэйшага класу брытанскай арыстакратыі. Яе даход складае 300 мільёнаў даляраў.
5. Плэзант Роланд
Плэзант Роланд была аўтаркай падручнікаў і настаўніцай у Нью-Ёрку. Яна стала рэпарцёркай і вядучай навін на мясцовым тэлебачанні, што належала ABC (папулярная амерыканская сетка навінаў). Плэзант зарабіла больш за мільён даляраў ад продажу кніг. Пляменнікі пісьменніцы пераканалі яе інвеставаць усе сродкі ў лялечны бізнес, які ператварыўся ў вядомы амерыканскі брэнд American Girl.
Фанаты франшызы ведаюць, што кожная лялька гэтага брэнду ідзе ў пары з кніжкай, якая распавядае пра падзеі амерыканскай гісторыі з розных пунктаў гледжання. Вядома, лялькі былі больш прыбытковыя, чым кнігі, але гэтая справа пачалася з ідэі адукацыі дзяцей. У 1998 кампанія American Girl была прададзеная Mattel за 700 мільёнаў даляраў. Уласныя накапленні Плэзант ацэньваюцца ў 300 мільёнаў.
4. Нора Робертс, вядомая пад псеўданімам Джэй Дзі Роб
Нора Робертс нарадзілася ў Сільвер-Спрынгс, штат Мэрылэнд. Яе бацькі былі ірландскімі мігрантамі. Яна выйшла замуж хутка пасля заканчэння школы і нарадзіла двух дзяцей. Нора стала хатняй гаспадыняй і займалася рукадзеллем у вольны час. Калі ёй было 29, яна не магла выйсці з хаты праз завіруху. Знаходзячыся ў замкнёнай прасторы, яна пачала пісаць гісторыю, якая стала яе першым раманам, — “Ірландскі чыстакроўны”. Праз два гады яна апрацавала рукапіс і адаслала яго ў выдавецтва “Сілуэт”.
Кніга стала хітом, і пісьменніца працягнула пісаць раманы. Яна таксама пачала пісаць паранармальныя гісторыі пад псеўданімам Джэй Дзі Роб. Яе актывы ацэньваюцца ў 390 мільёнаў, але гэта недакладная лічба, бо аўтарка зарабляе штогод па 20 мільёнаў з аўтарскіх ганарараў.
3. Даніэла Стыл
Даніэла Стыл нарадзілася ў Нью-Ёрку ў 1947 годзе. Яе бацька быў партугальскім дыпламатам, што адкрывала ёй вялікія магчымасці для вандравання. Яна правяла вялікую частку дзяцінства ў Францыі. Калі ёй было 8, бацькі разарвалі шлюб, і яна пераехала ў Нью-Ёрк, дзе наведвала прыватныя школы, пазней пайшла ў Нью-ёркскі ўніверсітэт. Яна пабралася шлюбам з багатым французскім банкірам, калі ёй было толькі 18, і рана зацяжарыла.
Першай працай Даніэлы па-за каледжам стаў капіратынг для рэкламнага агенцтва. Яна таксама час ад часу пісала артыкулы. А ў 26 выдала першую кнігу пад назвай “Вяртанне дадому”. Яна звычайна піша пра моцных жанчын, якім трэба прайсці праз выпрабаванні. Штогод выдаецца некалькі кніжак, шмат з якіх былі адаптаваныя для фільмаў. Яе сумарны даход складае 385 мільёнаў даляраў.
2. Паўла Каэлья
Паўла нарадзіўся ў Рыа, Бразілія, і меў вельмі праблемнае дзяцінства. Бацькі былі вельмі строгімі каталікамі і адправілі хлопчыка атрымліваць адукацыю ў езуітаў. Але Паўла хацеў быць пісьменнікам, нягледзячы на забарону сваякоў. Ён быў настолькі мяцежным і непакорным, што бацькі тры разы адсылалі яго ў шпіталь для душэўна хворых. У 1970 ён стаў хіпі, што прынесла яму шмат праблем. Паўла арыштавалі і пасадзілі ў бразільскую турму, дзе яго гвалцілі.
Калі яму было 38 гадоў, ён з’ехаў у Іспанію і адчуў эмацыйны ўздым, які дапамог яму ясней пабачыць прыгажосць жыцця. Яго першая кніга “Пілігрымства” — аўтабіяграфічная. Але Паўла найбольш вядомы сваёй другой кнігай, “Алхімік”. Яе пераклалі і выдалі ў шмат якіх частках свету, што звычайна робіцца толькі з раманамі, якія лічацца класікай.
Цяпер Паўла працягвае пісаць па адной кніжцы ў два гады, і яго сумарны даход склаў 500 мільёнаў.
1. Джэймс Патэрсан
Джэймс вырас у Нью-Ёрку ў сям’і страхаўшчыка і настаўніцы. Ён атрымаў адукацыю па англійскай літаратуры, мог атрымаць магістра англійскай мовы, але спыніўся, бо ведаў што хоча пісаць.
Ён пачаў працаваць у якасці капірайтара для рэкламнага агенцтва, і пісаў кнігі пасля працы. Яго першую кнігу адмаўляліся публікаваць 31 раз. У 1976 годзе ён нарэшце апублікаваў яе і атрымаў узнагароду. У 90-я ён пачаў пісаць трылеры пра свайго самага папулярнага персанажа Алекса Роса, і яго кнігі пачалі выбівацца ў топы продажаў. Джэймс Патэрсан трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса як чалавек з найбольшай колькасцю напісаных бэстсэлераў. Ён зарабляе па 90 мільёнаў у год, і яго сумарны даход складае 790 мільёнаў.
Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!
паводле self-made.io