«12 гадоў рабства» атрымаў «Оскар» як найлепшы фільм года

03.03.2014 Кіно

Гістарычная драма «12 гадоў рабства» рэжысёра Стыва Макуіна атрымала галоўную прэмію «Оскар» як найлепшы фільм года.Заснаваная на рэальнай гісторыі стужка абышла шэраг іншых намінантаў, сярод якіх — фільмы «Афёра па-амерыканску», «Воўк з Уол-стрыт», «Гравітацыя», «Даласкі клуб пакупнікоў», «Капітан Філіпс», «Небраска», «Яна» і «Філамена».


Найбольшай папулярнасцю ў акадэмікаў у гэты вечар карысталася «Гравітацыя». Касмічны тэхнатрылер атрымаў адразу сем прэмій «Оскар», а Альфонса Куарон быў прызнаны найлепшым рэжысёрам.

Найлепшым выканаўцам і выканаўцам галоўных роляў сталі Мэцью Маконахі («Даласкі клуб пакупнікоў») і Кейт Бланшэт («Язмін»).

«Халоднае сэрца» студыі Walt Disney Animation Studios прызналі найлепшым поўнаметражным мультфільмам. У гэтай намінацыі таксама быў «Вецер мацнее» Хаяа Міядзакі.

Найлепшым дакументальным фільмам на 86-й цырымоніі Амерыканскай кінаакадэміі стаў «За 20 футаў ад таго, каб стаць зоркай».Кінакрытыкі таксама не пакінулі без увагі фільм «Яна», узнагародзіўшы Спайка Джонза за найлепшы арыгінальны сцэнар.

lookatme