15 ліпеня 1901 года нарадзіўся славуты паэт, празаік, перакладчык і літаратурны крытык Уладзімір Дубоўка.
Крыніца: wikipedia.org
Паводле ўспамінаў Дубоўкі, свой першы верш ён напісаў, калі яму не было і чатырох гадоў. Маці сказала яму памаліцца, і маленькі Уладзімір Дубоўка напісаў такі верш:
«Ты — наш бог.
Твая і хата.
Твая і печ.
Але ж мама — наша.
Мама ўчыняла бліны.
Мама пячэ бліны».
Першая публікацыя паэтычных твораў Дубоўкі адбылася ў 1921 годзе. У 1920-я гады Дубоўка стаў адным з вядучых беларускіх паэтаў, які выступаў за незалежнасць Беларусі. Паэт браў актыўны ўдзел у беларускім літаратурным руху, стаў сябрам літаб’яднання «Маладняк», быў першым рэдактарам часопіса «Беларускі піянер». Быў таксама адным з заснавальнікаў згуртавання «Узвышша».
У 1930 годзе творцу напаткаў арышт, а затым ён зведаў больш 20 год высылкі.
Пасля арышту, савецкія рэтушоры пачалі нават прыбіраць Дубоўку са здымкаў, дзе ён быў сфатаграфаваны ў кампаніі іншых літаратараў. Напрыклад, на арыгінальным здымку 1926 года Дубоўка знаходзіцца ў цэнтры сярод сяброў паэтаў. На другім варыянце таго ж самага фота замест арыштаванага Дубоўкі у цэнтр здымка знаходзяцца абліччы Кандрата Крапівы і Пятра Глебкі.
Крыніца: kp.ru
Пасля працяглай высылкі ў 1957 годзе Уладзімір Дубоўка быў рэабілітаваны і атрымаў магчымасць вярнуцца ў Беларусь. На Радзіме паэт займаўся выданнем сваіх кніг, дзе былі папраўленыя многія вершы 1920-х гадоў. Таксама пісаў новыя творы, аповесці, казкі і шмат перакладаў.
Рыгор Барадулін і Уладзімір Дубоўка, 1961 год. Крыніца: wikipedia.org
Памёр у 1974 годзе. Пахаваны прах паэта ў Маскве на Мікола-Архангельскіх могілках.