• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.06.2016 | Адукацыя

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства праводзіць першую летнюю спеўную школу

З 11 па 16 ліпеня 2016 г. Студэнцкае этнаграфічнае таварыства праводзіць першую летнюю спеўную школу ў в. Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

SPIEUNY_LETNIK_AFISZA

Канцэпцыя спеўнага летніка СЭТ

У Беларусі да гэтага часу дастаткова добра захавалася старажытная спеўная культура. Але людзі, якія імкнуцца пераймаць і прэзентаваць яе, часцей за ўсё не маюць магчымасці вучыцца непасрэдна ад носьбітаў спеўнай традыцыі. У большасці выпадкаў гэта гарадскія жыхары, якія для навучання выкарыстоўваюць этнаграфічныя запісы (аўдыязапісы, ноты). Нажаль, гэта не дазваляе пераняць спеўную традыцыю натуральным чынам. Разам з тым выдатных вясковых спевакоў, у якіх яшчэ можна павучыцца народнаму спеву, з кожным годам застаецца ўсё менш.

Рашэннем гэтай праблемы можа стаць рэгулярнае правядзенне практычных навучальных мерапрыемстваў, у першую чаргу шматдзённых летнікаў, мэта якіх – навучанне беларускаму традыцыйнаму спеву, а дакладней пэўнай лакальнай спеўнай традыцыі непасрэдна ад яе носьбітаў.

Мяркуецца, што спеўная летняя школа стане штогадовай і кожны наступны летнік будзе праходзіць у новым месцы.

Пра першую спеўную летнюю школу

Як будзе адбывацца навучанне: падчас летняй школы мы будзем імкнуцца вучыцца спеву непасрэдна ад носьбітаў спеўнай традыцыі Ганцавіцкага раёна. Каардынаваць навучанне, дапамагаць вучням паглыбляцца ў традыцыйны спеў, дзяліцца ўласным спеўным досведам будуць сябры СЭТ, кампетэнтныя ў гэтай галіне. У дадатак да практычных заняткаў плануюцца лекцыі, прагляды этнаграфічных фільмаў і інш.

Жаночыя спевы

Жаночаму спеву мы будзем вучыцца ад выдатных аўтэнтычных выканаўцаў, удзельніц спеўнага гурта “Хатовічы” з в. Хатынічы Ганцавіцкага раёна, якому сёлета спаўняецца 30 год. Падчас школы жаночая група будзе вывучаць рэгіянальныя купальскія, пятроўскія, жніўныя і вясельныя песьні.

Мужчынскія спевы

Мужчынскаму спеву можна будзе павучыцца ад цудоўных аўтэнтычных выканаўцаў з в. Задуб’е – Сідарэвіча Сцяпана Сцяпанавіча і Маляўка Аляксандра Максімавіча. Мужчынская група будзе вучыцца выконваць пазаабрадавыя песні, якія бытуюць у гэтых мясцінах.

Да ўдзелу ў летніку запрашаюцца мужчыны і жанчыны. Музычная адукацыя, досвед спеву ў традыцыйнай манеры не абавязковыя.

Памер ахвяравання на пражыванне, харчаванне і іншыя арганізацыйныя выдаткі будзе складаць каля 50.000–70.000 бел.руб. з чалавека ў суткі (кошты да дэнамінацыі; у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў летняй школы). Побытавыя умовы блізкія да экспедыцыйных. Выдаткі на дарогу аплочваюцца за свой кошт.

Для таго, каб прыняць удзел у спеўным летніку, неабходна да 27 чэрвеня 2016 г. падаць заяўку на адрас [email protected] (гл. далучаны файл) і да 29 чэрвеня 2016 г. атрымаць падцверджанне аб удзеле. Пасля гэтага арганізатары дашлюць удзельнікам праграму летніка і навучальныя матэрыялы (з якімі трэба азнаёміцца да пачатку летніка). Колькасць месцаў абмежаваная.

Акрамя гэтага, наш спеўны летнік шукае 2 чалавек, якія ўмеюць смачна гатаваць і згодныя працаваць на кухні. У якасці падзякі за працу ім будзе прапанавана бясплатнае пражыванне і харчаванне J Калі Вы адчуваеце, што гэта Ваш варыянт – пішыце!

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Ганны Сілівончык ([email protected]).

Чакаем вашых заявак!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 24.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Алесь Чумакоў у Гомелі

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип