• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.07.2016 | Літаратура

«1813»: зомбі-хорар на беларускай мове

1813 Уладзімір Садоўскі

Нарэшце і нашы блогеры пачалі пісаць кнігі. Не толькі заходнія і расейскія букт’юберы рашаюцца на выхад уласных кніг, але і наш чалавек напісаў сапраўдны зомбі-хорар, які вельмі хоча паказаць свету і зрабіць гэта самым сучасным і даступным спосабам. Кніга, напісаная Уладзімірам Садоўскім, больш вядомы усім на прасторах інтэрнэту як аўтар паспяховага блогу yozas-gubka. Ён паспявае пісаць для ruh.by, kraj.by, tut.by, а таксама займаецца краязнаўствам.

З-пад яго пяра выйшаў першы зомбі-хорар на беларускай мове, які называецца «1813». Сюжэт і аснова кнігі вельмі хвалюючыя. Распавядае сам аўтар:

“Апошнім штуршком да напісання ўласнай навэлы стала кніга “Аўраам Лінкальн: паляўнічы на вампіраў”. Пасля прачытання гэтага рамана я падумаў, што магу і сам напісаць трэшачок нічым не горшы і пры гэтым не браць герояў з далёкай і невядомай Амерыкі, а выкарыстаць сваіх, мясцовых, балазе, гісторыя у нас багатая і ў ёй шмат адметных асоб і постацяў, якія б маглі змагацца з нечалавечай навалай не горш чым Лінкальн. Напрыклад, той жа  Міхал Клеафас Агінскі. Месцам дзеяння навэлы “1813” я вырашыў абраць мястэчка Маладэчна (так гістарычна вымаўлялася назва нашага горада Маладзечна) і замак у яго ваколіцах, які калісьці належаў роду Агінскіх. Зараз ад таго замку засталося толькі замчышча, але на пачатку ХІХ стагоддзя ён яшчэ стаяў. Падставай для з’яўлення зомбі я вырашыў узяць падзеі вайны 1812 года, якая пракацілася праз нашы землі вогненнай хваляй. Дарэчы, як раз пад Маладэчна ў канцы 1812 года адбылася адна з апошніх бітваў той вайны. Мястэчка было разбурана, а ў наваколлях засталося шмат непахаваных жаўнераў. Па сюжэце Міхал Клеафас Агінскі прыязджае ў замак да свайго дзядзькі ўвесну 1813 года. Падчас адной з адліг забітыя жаўнеры “Вялікай арміі” Напалеона паўстаюць з адталай зямлі і пачынаюць тэрарызаваць акругу. Агінскі апынаецца ў акружэнні мерцвякоў і вымушаны змагацца з нечаканай навалай, што апанавала родны край.

Калі я задумваў “1813”, мне хацелася напісаць тое, што я сам бы з задавальненнем пачытаў, калі б не быў аўтарам. Мне вельмі падабаецца фантастыка, жахі пра зомбі і рэальная гісторыя. Усё гэта я вырашыў перамяшаць у сваім тэксце і цяпер хачу падзяліцца напісаным з шырокім колам чытачоў.

Апроч навэлы “1813”, у кнігу будуць уключаны некалькі маіх фантастычных апавяданняў, якія раней выходзілі ў літаратурных часопісах і зборніках”.

Гэтую кнігу трэба паказаць чытачу! Для гэтага Уладзімір, сумесна з праектам kniharnia.by запускае кампанію на краўндфандынгавай пляцоўцы ulej.by па збору сродкаў на выпуск электроннага выдання гэтай кнігі.

Чаму электроннай, а не папяровай, запытаецеся вы?

  • Сёння амаль кожны чалавек заўсёды мае пры сабе лічбавую прыладу – мабільны тэлефон, планшэт ці рыдэр.
  • Электронныя кнігі больш зручныя для распаўсюджвання, іх можна купіць па ўсім свеце літаральна за хвіліну.
  • Электронная кніга не патрабуе вялікіх выдаткаў, асобнік выходзіць нашмат больш танным чым папяровы, да таго ж іх колькасць неабмежаваная.

Аднак працэс падрыхтоўкі да выдання электроннай кнігі нічым не адрозніваецца ад папяровай: рэдактура, карэктура, вёрстка, прысваенне ISBN. Усё гэта каштуе грошай. Грошы на гэтыя патрэбы збіраюцца з дапамогай краўдфандынга, бо сам тэкст кнігі “1813” напісаны і чакае свайго чытача.

Падрыхтоўкай электроннай кнігі, а таксама яе далейшым распаўсюджваннем у інтэрнэце будзе займацца партал kniharnia.by.

Цяпер вы разумееце, чаму варта падтрымаць гэты нязвыклы праект. Мы вельмі спадзяемся на вашу дапамогу. Для таго каб даць кнізе жыццё, дастаткова перайсці па спасылцы і замовіць кнігу ўжо цяпер.

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип