“Птушкі ля кармушкі”. Удзельнічай у акцыі 16-17 студзеня

Зіма – час падтрымаць птушак у марозныя дні. Чаму неабходна падкарміць птушак? Па-першае, птушкі адчуваюць недахоп корма з-за снегавога насцілу, па-другое – хуткая страта цеплыні патрабуе больш энергіі, а значыць – больш ежы. У сілах кожнага з нас – падтрымаць птушак: зрабіце простую кармушку! Яна стане паратункам для дзясяткаў вялікіх сініц, вераб’ёў, зелянушак і іншых гасцей! А вы з задавальненнем зможаце назіраць за шумным птушыным сняданкам.

АПБ заклікае падкармліваць птушак на працягу халадоў, а 16 і 17 студзеня прыняць удзел у традыцыйнай акцыі АПБ – «Птушкі ля кармушкі». Як далучыцца? 16 і/ці 17 студзеня падлічыце віды і колькасць птушак на вашай кармушцы і дашліце дадзеныя ў АПБ адным з наступных спосабаў:

– Мы запрашаем усіх дзяліцца сваімі ўражаннямі і фотаназіраннямі ў сацыяльных сетках і па электроннай пошце. Хто ведае, можа менавіта ваша назіранне стане сапраўдным птушыным адкрыццём? – запрашае да ўдзелу каардынатар акцыі Карына Салавей і адзначае, што самыя цікавыя і адметныя фотаздымкі будуць адзначаны прызамі.

Чым карміць птушак? 

Лепшы корм для вераб’іных – насенне сланечніка. Можна зрабіць сумесь «насенне сланечніка, проса і авёс». Але не страшна, калі якога-небудзь з гэтых кампанентаў не хапае. Сініцы і дзятлы з задавальненнем ядуць несалёнае сала. Яго можна нанізаць на цвічкі, забітыя па краях вашай кармушкі, падвешваць у сетачцы або на дроціках прымацаваць да галінак дрэваў. Вераб’і, зелянушкі, попаўзні любяць ласавацца арахісам. Памятайце: разнастайнасць корму вабіць мноства птушак да вашай кармушкі!

 

Сярод удзельнікаў акцыі, якія паведамяць свае лічбы адным з прыведзеных спосабаў, АПБ разыграе 10 значыкаў з птушкамі, якія часцей за іншых наведваюць кармушкі: зелянушка, гіль, палявы і дамавы верабей.

Далучайцеся да назіранняў у Instagram!  Зрабіце фота птушак, якія завіталі на вашу кармушку, выкладайце яго ў Instagram і пазначце агульным хэш-тэгам  #птушкілякармушкі.

Даведка АПБ: «Птушкі ля кармушкі-2015″ 

17-18 студзеня мінулага года пачаставацца на кармушкі завіталі птушкі 25 відаў. Часцей за іншых бачылі вялікую сініцу (755 асобін), на другім месцы – дамавы верабей (590 асобін), на трэцім – палявы верабей  (567 асобін). Таксама было шмат шызых галубоў і зелянушак, прыляталі каўкі  і сарокі. Больш за 700 удзельнікаў акцыі «Птушкі ля кармушкі-2015» падкармілі звыш 3000 птушак. 

Якімі будуць «Птушкі ля кармушкі-2016″ – залежыць ад кожнага з нас: далучайцеся! Чакаем вашых назіранняў, сябры, і шчыра жадаем, каб ваша кармушка поўнілася разнастайнымі крылатымі гасцямі!

Кантактная асоба – Карына Салавей, каардынатар акцыі «Птушкі ля кармушкі», +375 29 2648766

 

socnews.by