“19-га а 19-й”. Босае Сонца ў Зялёным Бары

bs-afisza_internet

Штомесяц 19-га а 19-й у Зялёны Бор завітваюць самыя разнастайныя творцы. У бліжэйшы чацвер у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” майстэрню наведае малады рок-гурт з Мінска «Босае Сонца». Музыкі зайграюць акустычны канцэрт у скарочаным складзе: Алесь Кот-Зайцаў – гітара, спевы; Аляксандр Ясінскі – баян. Выступ пройдзе ў фармаце творчай сустрэчы, самых актыўных удзельнікаў якой чакаюць падарункі ад культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Адбудзецца канцэрт у Зеленаборскім доме культуры 19-га траўня а 19:00.

Тэгі: