• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.05.2018 | Літаратура

Літаратурныя прэміі: навошта яны нам?

Далі не таму, ці не далі ўвогуле, ці далі, але неяк няправільна далі, трэба было па-іншаму. Усе гэтыя пытанні мы чуем пасля любой літаратурнай прэміі, і наяўнасць гэтых пытанняў — добры аргумент у дыялогах з людзьмі, якія кажуць, што “ніхто гэтую вашую літаратуру не чытае”. Чытаюць — ну, прынамсі калі вядзецца пра прэміі, то спецыялістаў з’яўляецца нават больш, чым намінантаў перад фармаваннем лонг-ліста.

Image result for літаратурныя прэміі

“Будзьма” выправілася на дыскусію “Каму патрэбныя незалежныя літаратурныя прэміі”, што прайшла ў межах фестывалю “Прадмова”. Удзельнікі дыскусіі — літаратары, якія працавалі з вышэйзгаданымі прэміямі не адзін і не два гады: Таццяна Нядбай, Адам Глобус, Павел Анціпаў і Андрэй Хадановіч.

Не будзем займацца пераказам дыскусіі (бо пераказ дысыкусіі літарамі — справа марная, тут альбо відэа, альбо нічога) і прывядзём тэзы, якія падаліся нам найбольш важнымі.

1. Крытыкаваць увогуле лёгка, што не тыя і не тым прэміі даюць, нават Нобелеўскую прэмію, а ў мяне такі язык, што ідзе паперадзе мяне. Таму, каб не крытыкаваць чужыя прэміі, я вырашыў зрабіць сваю (Адам Глобус пра ўласную прэмію “Залатая літара”).

2. Ідэя прэміі “Кніга году” досыць простая. Каб не было адчування, што пісьменнікі адно аднаго не чытаюць, варта было прыдумаць гэткае мегаапытанне пісьменнікаў наконт таго, якія кнігі яны лічаць вартымі. Цалкам аб’ектыўным такі выбар назваць нельга (як і любы выбар любога журы любой прэміі), але пісьменнікі актыўна ўдзельнічаюць у галасаванні: калі ў 2014 годзе ўдзел у галасаванні ўзялі 65 чалавек, то сёлета лічба дарасла да ста.

3. Яшчэ адна “фішка” “Кнігі году” — максімальная празрыстасць: на сайце бачна, хто за каго галасаваў. Што праўда, гэта не перашкаджае людзям падазраваць, што ў прэміі “нешта нячыста”. Самы гучны літаратурны скандал апошніх гадоў быў звязаны з мінулагодняй прэміяй “Кніга году” пры яе поўнай празрыстасці.

4. Здараецца так, што журы з пяці чалавек (як у выпадку прэміі імя Арсенневай) дзеліцца на паловы адносна свайго фаварыта, і на пятага ўдзельніка, які на той момант не вызначыўся, кладзецца дадатковая адказнасць. Бывае, што пяты ўдзельнік нават імкнецца змяніць сваё рашэнне, калі ўжо позна.

5. Задача любой прэміі — сфакусаваць увагу на кніжцы і аўтары. У нулявыя, калі незалежных прэмій амаль не было, а якасных кніг выходзіла шмат, не было зразумела, на што звяртаць увагу ў першую чаргу. Пры наяўнасці прэміяльнага фонду ўвага з боку грамадства забяспечаная, бо грамадству цікава, хто і за якія заслугі атрымаў грошы.

6. Сёлетняя прэмія Цёткі стала першай прэміяй, постар якой вісеў у метро. І высветлілася, што на цырымонію прыходзяць людзі, якія ўбачылі постар у метро і зацікавіліся. То бок гэта былі людзі, якія не блізкія да літаратурнага працэсу, але праз рэкламу “ўцягнуліся”

7. Дзякуючы прэміям кнігі пісьменнікаў-дэбютантаў, якія трапілі ў шорт- і лонг-ліст прэміі “Дэбют”, маюць нашмат вышэйшыя продажы, чым кнігі пісьменнікаў, якія дэбютавалі да з’яўлення прэміі. Тое самае тычыцца намінантаў на іншыя прэміі, уключна з прэміяй Гедройца. Пасля перамогі Макса Шчура на апошняй ягоныя кнігі разабралі ў незалежных кнігарнях за дзень. Да гэтага варта дадаць, што прэмія ёсць стымулам і для саміх пісьменнікаў — дадае натхнення, а ў некаторых выпадках і грошай, што ў краіне, дзе зарабіць выключна літаратурай амаль немагчыма, таксама важна.

Мікалай Левертаў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип