• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.10.2015 | Афіша Мастацтва

22 кастрычніка — адкрыццё медыяпраекта «Людміла Русава. Татальны перформанс»

22 кастрычніка ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца адкрыццё медыяпраекту «ЛЮДМІЛА РУСАВА. ТАТАЛЬНЫ ПЕРФОРМАНС»

Выстава складаецца з фота- і відэадакументацыі з архіваў Мастацкага музея ў Віцебску, Аляксея Андрэева, Ірыны Бігдай (Галерэя «Шостая лінія»), Юрыя Іванова, Юрыя Ігрушы (BelFilm Group), Артура Клінава («pARTisan»).

web-4

Імя мастачкі Людмілы Русавай (1954 — 2010), яскравай прадстаўніцы беларускага сучаснага мастацтва 1980-1990 гадоў, ужо неаднаразова ўзнікала ў культурнай прасторы Беларусі. Яе жывапісныя палотны і габелены выстаўляліся ў Музеі сучаснага мастацтва ў Мінску і ў Мастацкім музеі ў Віцебску, а ў мінулым траўні ў межах праекта «Мінск. Нонканфармізм 1980-х» было прадстаўленае відэа яе перформансаў, якія да гэтага часу з’яўляюцца амаль што невядомымі шырокай публіцы. Хоць менавіта яе імя звязваюць са з’яўленнем мастацтва перформансу ў Беларусі.

Выстава «Людміла Русава. Татальны перформанс» сфакусаваная менавіта на гэтай дзейнасці мастачкі: у экспазіцыю ўвайшла прэзентацыя яе знакавых прац — ад перформанса «Уваскрашэння Казіміра» (1987, сумесна з Ігарам Кашкурэвічам) да відэа «Тыраж адсутнасці» (2001). Зразумела, дакументацыя не ў стане перадаць сам перформанс, заснаваны ў першую чаргу на ўнікальных перажываннях творцы і гледача. Тым не менш спадзяемся, што выстава зможа расказаць пра тую неверагодную энергетыку, уласцівую «жэстам» Людмілы Русавай, для якой мастацтва не было сродкам, але было мэтай, і таму, падаецца, усё сваё жыццё яна пераўтварыла ў татальную прастору перформансу.

Адкрыццё: 22 кастрычніка а 19.00 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а)

 Тэхнічны партнёр: Кампанія «Huawei».

Партнёры праекта: BelFilm Group, Мастацкі музей у Віцебску, Галерэя «Шостая лінія», Платформа перфарматыўных практык «зЕрне».

Дызайн плаката: Сяргей Шабохін.

Уваход на выставу: 15 тыс. беларусскіх рублёў!

 

У межах выставы адбудзецца шэраг мерапрыемстваў: лекцыя Агаты Адамецкай-Сітэк (Польшча) «Фемінізм у сучасным польскім тэатры», прэзентацыя і сустрэча з мастачкай Аляўцінай Кахідзэ (Украіна), дыскусія, прысвечаная жаночаму акцыянізму ў сучасным беларускім мастацтве (мадэратарка Таня Сяцко). Сачыце за інфармацыяй на partisanmag.by, ygallery.by.

Паводле прэс-рэлізу

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

«Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»

26 верасня гурт VOLSKI афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням», паведамляе «Наша Ніва»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

Апошнія навіны

    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип