25 жнiўня прэзентацыя праекта «Наша Страва»

23.08.2010 Афіша

25 жнiўня а 18-й гадзiне ў кнiгарнi «Ў» (вул. Кiсялёва 3А), метро «Плошча Перамогi» адбудзецца прэзентацыя праекта «Наша Страва» – 11-гадовай працы Алеся Белага i ягоных калег па вяртанню з нябыту традыцыйных страў i кампанентаў нацыянальнай кухнi.

Гутарка пойдзе найперш пра 2-е выданне аднайменнай кнiгi – зборнiк кулiнарна-культуралагiчных нарысаў i эсэ, а таксама кнiг «Энциклопедия белорусской кухни”, Belarusian Cookbook, i розных iншых культурных i матэрыяльных прадуктаў, якiя паўсталi з «Нашай Стравы».

Запрашаюцца аўтары «Нашай Стравы», журналiсты, менэджэры галiны HORECA i вытворчасцi прадуктаў харчавання, а таксама людзi, якiя ўсур’ёз цiкавяцца сучаснай нацыянальнай культурай.