• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.10.2016 | Навіны "Будзьма!" Літаратура

26 000 тамоў: у Мінску прэзентавалі новыя кнігі выдавецтва «Папуры»

Не паспелі яшчэ ахаладзіцца сцены Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ад дыхання прыхільнікаў творчасці Ніла Гілевіча, як на наступны дзень у той жа зале зноў было шмат народу.

zala_650

Выдаўцы, літаратары і неабыякавыя людзі сабраліся адсвяткаваць выхад адразу трынацццаці новых кніг серыі “Мая беларуская кніга” выдавецтва “Папуры”. Як сказаў вядоўца імпрэзы, выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, “дваццаць шэсць тысяч кніг на беларускай мове пабачылі свет – не кожны дзень здараецца такая падзея”.

Публіка, якая запоўніла музей, выразна падзялялася на акадэмічна-выдавецкую і тых, хто “чакаў Лявона” – у афішы быў дэклараваны выступ вядомага музыкі і паэта Лявона Вольскага.

Кнігі беларускіх класікаў прадстаўлялі сябры рэдакцыйнай калегіі серыі “Мая беларуская кніга”, якіх спантанна і па чарзе выклікаў Уладзімір Сіўчыкаў. У кожнага з сяброў рэдкалегіі знаходзілася пэўная гісторыя, прысвечаная кнізе. Так, Пятро Васючэнка, прадстаўляючы новыя выданні Уладзіміра Караткевіча, прыгадаў пацешныя выказванні студэнтаў на іспытах па беларускай літаратуры, а да таго і свае ўласныя адчуванні, калі ў 1970-я ў школе выкладалі ледзь не выключна “Гісторыю СССР”, а гісторыя БССР дарэвалюцыйнага перыяду укладалася ў дваццаць старонак. Астатняя частка падручніка была прысвечана “трактарам і партызанам”. Караткевіч жа вярнуў беларусам гісторыю, “рамантызаваў і белетрызаваў яе”.

Перакладчыца і літаратуразнаўца Жанна Некрашэвіч-Кароткая, працягваючы студэнцкую тэму, успомніла, што паводле адной з версій, “Кірыла Тураўскі даваў абед, зачыніўшыся ў стаўбе”. Гісторыя ейнага перакладу аповесці Вайніслава Савіч-Заблоцкага “Полацкая шляхта” пачалася ў Варшаве, калі на адным з мікрафільмаў, побач з патрэбным артыкулам, апынуўся тэкст графа-скандаліста. Трэба сказаць, што кнігай творы Савіч-Заблоцкага, які пісаў па-руску, па-беларуску, па-французску і па-польску, выйшлі ўпершыню менавіта ў серыі “Мая беларуская кніга”.

Пра гісторыю няпростых дачыненняў літаратараў ХІХ стагоддзя з Беларуссю распавёў і наступны перакладчык – Міхась Кенька: “Прафесар Рагойша даводзіць, што Янка Купала быў зачаты ў Ракаве. Я ж магу з пэўнасцю сказаць, што Юзэф Ігнацы Крашэўскі таксама быў зачаты ў Беларусі, але маці, ратуючыся ад вайны 1812 года паехала нараджаць у Варшаву”. Міхась Кенька з сямі твораў Крашэўскага пра Вялікае Княства Літоўскае пераклаў ужо чатыры, але спыняцца на дасягнутым не збіраецца.

Прадстаўляючы кнігі Янкі Брыля і Алеся Адамовіча, літаратуразнаўца і сябра рэдкалегіі серыі Міхась Тычына распавёў пра сваё знаёмства з літаратарамі, засяродзіўшыся на асэнсаванні іх творчага лёсу: “Чым яны блізкія? Яны паспелі за сваё жыццё зрабіць усё, завершыць усе свае творчыя задумы. Гэта рэдкасць і для нашай літаратуры, і для гісторыі літаратуры наогул. Алеся Адамовіча, у прыватнасці, ратавала тое, што ён некаторыя свае задумы перадаручаў іншым. Так, напісаўшы твор, ён часта званіў мне і прасіў яго перакласці, бо клапаціўся, каб не ўспыхнулі размовы “чаму не па-беларуску”. Брыль жа літаратар унікальны. Нават і першыя яго творы – прызнаная класіка. Пра яго ніколі не казалі: “Ну, гэта па маладосці”. Ён усё паспеў. Нават і за два тыдні да скону паспеў выдаць невялікую кнігу, падпісаць і разаслаць яе сямідзесяці чалавекам, каму лічыў патрэбным”.

Крытык, доктар філалагічных навук Ганна Кісліцына прадставіла лірыку Янкі Купалы і “казкі жыцця” Якуба Коласа, якія рыхтавала да друку ў серыі “Мая беларуская кніга”: Казк Якуба Коласаі пра тое, што ўсё ў жыцці паўтараецца: весялосць і сум. Жыццё – гэта суцэльны паўтор. Гаворачы пра пэўнага чалавека, што ён вясёлы і жыццярадасны, трэба памятаць, што ў жыцці такая з’ява як псіхалагічныя арэлі. Чым больш чалавек стараецца выглядаць вясёлым, тым большы прыходзіць сум. Чалавек можа проста не любіць жыццё ад нараджэння. Я б хацела, каб гэтыя мудрыя казкі Якуба Коласа чытала і моладзь, думаючы пра тое, якой можа быць будучыня, а таксама каб чыталі і сталыя людзі, якія могуць паглядзець, ці спраўджваюцца прагнозы Коласа”..

На вечарыне таксама выступілі дзеці і сваякі беларускіх класікаў – аўтараў прэзентаваных кніг: Сяргей Гілевіч (сын Ніла Гілевіча), Алена Сінькевіч (пляменніца Уладзіміра Караткевіча), Андрэй Фёдараў (унук Янкі Маўра). У прыватнасці, Сяргей Гілевіч нямала ўспомніў цікавага пра тое, як працаваў ягоны бацька над раманам “Родныя дзеці” і паэмай “Сказ пра Лысую гару”. Найлепш працавалася Нілу Гілевічу над раманам у доме адпачынку ў Кактэбелі, а што да таемнай паэмы пра пісьменніцкія лецішчы, то ў сям’і выдатна ведалі пра аўтарства – памяталі, як прыходзіў Мікола Аўрамчык і які стаяў рогат у кабінеце Ніла Сымонавіча, як ён потым апантана працаваў над паэмай дома, не раз перапісваў, скарачаў і дапісваў твор, нават, як адзначыў Сяргей Нілавіч, гэта не заўсёды ішло на карысць “Сказу пра Лысую гару”.

Завершыў вечарыну доўгачаканы выступ Лявона Вольскага, які збольшага сканцэнтраваўся на песнях з праекту “Народны альбом”, нядаўна прадстаўленых у Беластоку ў адноўленым складзе легендарнага музычнага праекту 1990-х.

Сустрэча праходзіла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі”

ЦЧ, прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: ra[email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип