Дзень еўрапейскіх аўтараў — гэта ініцыятыва Еўрапейскай камісіі пад кіраўніцтвам еўракамісара Марыі Габрыэль. Ініцыятыва мае на мэце далучыць маладое пакаленне да чытання кніг і дапамагчы яму адкрыць для сябе разнастайнасць еўрапейскай літаратуры. Упершыню Дзень еўрапейскіх аўтараў будзе адзначацца 27 сакавіка 2023 года. У мерапрыемствах, арганізаваных у межах дня еўрапейскіх аўтараў, возьме ўдзел і вядомы беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.
27 сакавіка будуць праходзіць тры паралельныя мерапрыемствы, якія будуць пазначацца хэштэгам #ReadWithEurope:
Сеансы чытання ў школах: сярэднія школы па ўсім Еўразвязе праз платформу eTwinning ды іншыя каналы арганізуюць сеансы чытання ўголас з еўрапейскімі аўтарамі.
Тур еўрапейскіх аўтараў: амаль 100 пісьменнікаў і перакладчыкаў наведаюць школы, бібліятэкі і кнігарні. Яны будуць чытаць урыўкі са сваіх твораў і заахвочваць студэнтаў знаёміцца з творчасцю еўрапейскіх аўтараў. У межах тура ў Беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны ў Вільні выступіць вядомы беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.
Канферэнцыя па папулярызацыі чытання ў Сафіі (Балгарыя): У Сафіі будзе арганізавана аднадзённая канферэнцыя па папулярызацыі чытання, падчас якой збяруцца прадстаўнікі міністэрстваў культуры і адукацыі дзяржаў-членаў., адпаведныя дзяржаўныя ўстановы і НДА, якія працуюць у гэтай галіне, а таксама арганізацыі, якія прадстаўляюць кніжны і культурны сектары на еўрапейскім узроўні. Еўрапейскі саюз пісьменнікаў (EWC) супольна з Еўпапейскім саюзам Асацыяцый перакладчыкаў (CEATL ) будуць мадэраваць семінар «Назад у школу».
Чытайце яшчэ: «Маё пажаданне Беларусі — не губляць уласны голас». Пісьменніца Ніна Георге пра беларускую мову, вайну і літаратуру