28 кастрычніка: чарговы адкрыты прагляд фільмаў у Гродна

27.10.2009

У сераду 28 кастрычніка адбудзецца чарговы адкрыты прагляд фільмаў у кампаніі “Свабоднае кіно”. Гэтым разам пакажуць фільм “НКВД-Гестапа. Браты па крыві”, тэмай якога стала блізкае супрацоўніцтва двух, на першы погляд, антаганістычных структур – НКВД і Гестапа. Пасля прагляду гарадзенскі даследчык і журналіст Андрэй Пачобут распавядзе пра метады працы НКВД-МГБ-КГБ у Гродне і на Гарадзеншчыне ў 30-50 гады мінулага стагоддзя.

Пачатак прагляду: серада, 28 кастрычніка, 19.00, Гродна, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). Добрая якасць, выдатны гук.

Увесь тэкст.

Тэгі: