29 красавіка: майстар-клас Алеся Камоцкага і Людмілы Хейдаравай

Шаноўнае спадарства! 29 красавіка (серада) у майстэрні скульптара Дзяніса Кандрацьева (пр. Незалежнасці, 43 – 82; гэта дом, дзе месціцца арт-галерэя “Падземка”) адбудзецца майстар-клас з удзелам Людмілы Хейдаравай і Алеся Камоцкага.

Далучыцца да творчай сустрэчы можа кожны жадаючы: калі вы хочаце, каб вашыя творы (вершы ці проза) былі абмеркаваныя, то раздрукуйце іх, калі ласка, у 10 — 15 экземплярах. Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Тэл. для даведак (званіце, калі не знойдзеце майстэрню – мы вас сустрэнем): 8029 652-11-34.

Біяграфічная даведка

Людміла Паўлікава-Хейдарава нарадзілася ў пасёлку Ялізава Асіповіцкага раёна Магілеўскай вобласці. Скончыла факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працавала старшым інжынерам навукова-даследчага Інстытута электронных вылічальных машын, намеснікам галоўнага рэдактара літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання. Аўтар зборнікаў вершаў «Адведзіны рамонкавай паляны», «Тваё святло» і інш.

Алесь Камоцкі нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску.
Бібліяграфія: „Спроба ісці па расе” (1997), „Наспадзяванае” (2004), „48” (2007), „Глыбіня дажджу” (2007), супольныя праекты — „Край” (2005, фотаальбом, фота Вадзіма Грудзько).
Дыскаграфія: альбомы — „Першы сшытак” (1986), „Зорка спагады” (1999, на вершы Рыгора Барадуліна), „Псальмы” (2000, на вершы Рыгора Барадуліна), „Асяніна” (2001, на філасофскія вершы Ганада Чарказяна ў перакладзе Р. Барадуліна), „Дым” (2002), „Дом” (2003), „Дах” (2006), „З бацькоўскай кружэлкі” (2008), супольныя праекты — „Як усё ў жыцці” (1998, на творы Уладзіміра Жылкі), „Віно дажджоў” (2002, на творы Уладзіміра Караткевіча), „Паравіны году” (2003, песні ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча), „Бывайце здаровы! Bella Ciao” (2004, італьянскія песні па-беларуску, беларускія — па-італьянску), „Месяц і сонца” (2004, японскія песні па-беларуску), „Тое, што трэба” (2008, песні ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча).

Інфармацыйная падтрымка https://vika-trenas.livejournal.com/

Тэгі: