• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.08.2018 | Літаратура

32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў, намінаваныя на прэмію Шэрмана

Журы зацвердзіла поўны спіс выданняў на перакладчыцкую прэмію імя Карласа Шэрмана 2018. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца мастацкія кнігі, перакладзеныя на беларускую мову і выдадзеныя ў папяровым ці электронным выглядзе цягам 2017 года.

sherman

Сёлета на галоўную ўзнагароду прэтэндуюць 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў, сярод якіх лаціна і іўрыт, а таксама старабеларуская ды родная мова Карласа Шэрмана – іспанская. Выбіраць пераможцу журы будзе сярод перакладаў прозы, паэзіі ды дзіцячай літаратуры.

У прэміяльным працэсе сёлета ўдзельнічаюць кнігі 11 выдавецтваў, сярод якіх 10 беларускіх і адно ўкраінскае. Так, сярод лідараў – выдавецтвы “Кнігазбор” – сем кніг (чатыры пазіцыі), “Зміцер Колас” – пяць кніг, “Янушкевіч” – пяць кніг; “Галіяфы” і “Логвінаў” прадстаўленыя чатырма кнігамі кожнае. Выдавецтва “Мастацкая літаратура” прадстаўленае дзвюма кнігамі; “Харвест”, “Брэсцкая друкарня”, “Пазітыў-цэнтр”, Уладзімір Сіўчыкаў, “Люта справа” (Украіна) – па адным выданні.

Сябры журы вырашылі чатыры кнігі з адной серыі аб’яднаць у адну намінацыю, што фармальна скараціла колькасць намінаваных кніг у поўным спісе.

Поўны спіс прэміі Шэрмана сёлета:

 

Алена Казлова з перакладам з фінскай мовы. Ціма Парвела “Эла і сябры”. “Мастацкая літаратура”, Мінск.

Алесь Плотка з перакладам з украінскай мовы. Іван Сэмесюк “Прыгоды павіяна Томаса”. “Люта Справа”, Кіеў.

Алесь Разанаў з перакладам са старабеларускай мовы. Францыск Скарына “Маем найбольшае самі”. “Мастацкая літаратура”, Мінск

Аляксей Знаткевіч з перакладам з англійскай мовы. Кен Кізі “Палёт над гняздом зязюлі”. “Янушкевіч”, Мінск.

Андрэй Кім з перакладам з англійскай мовы. Клайв Стэйплз Льюіс “Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб”. “Пазітыў-цэнтр”, Мінск.

Андрэй Хадановіч з перакладам з польскай мовы. Дарота Коман “36 метраў думак”. “Логвінаў”, Вільня.

Андрэй Хадановіч, Алеся Башарымава, Надзея Кандрусевіч з перакладам з шведскай мовы. Бэргстрэм Гуніла “Суперкніга пра Біла з Болаю”. “Кнігазбор”, Мінск.

Андрэй Хадановіч, Макс Шчур, Рыгор Барадулін з перакладам з англійскай мовы. Эмілі Дыкенсан “Выбраная лірыка”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск.

Антон Францішак Брыль з перакладам з лаціны. Гай Валерый Катул “Выбраныя вершы”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск.

Васіль Песенка з перакладам з іспанскай мовы. Хуан Мануэль Маркас “Зіма Гюнтэра”. “Галіяфы”, Мінск.

Васіль Сёмуха з перакладам з латышскай мовы. Аляксандр Чакс “Выбраныя вершы”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск.

Васіль Сёмуха з перакладам з нямецкай мовы. Патрык Зюскінд “Парфума” і “Басэтля”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск.

Вера Бурлак з перакладам з англійскай мовы. Льюіс Кэрал “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”. “Галіяфы”, Мінск.

Вольга Колас з перакладам з італьянскай мовы. Антоніа Табукі “Сны сноў”. “Янушкевіч”, Мінск.

Галіна Жарко, Мікола Хаўстовіч з перакладам з польскай мовы. Баляслаў Прус “Лялька”. Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, Мінск.

Ганна Комар, Юля Цімафеева, Наталля Бінкевіч з перакладам з англійскай мовы. Чарльз Букоўскі “Святло, і паветра, і месца, і час”. “Харвест”, Мінск.

Ганна Янкута (аповесць “Знак чатырох”) і Кацярына Маціеўская (аповесць “Эцюд у пунсовым”) з перакладам з англійскай мовы. Артур Конан Дойл “Знак чатырох”. “Янушкевіч”, Мінск.

Ігар Крэбс з перакладам з нямецкай мовы. Г. А. Бюргер, Р. Э. Распэ “Прыгоды барона Мюнхгаўзэна”. “Кнігазбор”, Мінск.

Ірына Герасімовіч з перакладам з нямецкай мовы. Франц Холер “Каменны патоп”. “Галіяфы”, Мінск.

Максім Мудроў з перакладам з албанскай мовы. Ісмаіль Кадарэ “Хроніка ў камені”. “Янушкевіч”, Мінск.

Марыя Мартысевіч з перакладам з рускай мовы. Сяргей Лапцэвіч “Плошча Калумба”. “Галіяфы”, Мінск.

Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Ганна Янкута з перакладам з польскай мовы. Баляслаў Лесьмян “Выбраныя вершы”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск.

Надзея Кандрусевіч з перакладам з шведскай мовы. Юя Вісландэр “Хутчэй, Мама Му!”. “Логвінаў”, Вільня.

Надзея Кандрусевіч з перакладам з шведскай мовы. Свэн Нурдквіст “Калядная каша”, “Паляванне на ліса”, “Пэтсан сумуе”, “Фіндус з’язджае”. “Кнігазбор”, Мінск.

Павел Касцюкевіч і Сяргей Шупа з перакладам з іўрыта. Этгар Керэт “Раптам стук у дзверы”. “Логвінаў”, Вільня.

Сяргей Амяльчук з перакладам з украінскай мовы. Анна Баграна “Цітоцень”. Брэсцкая друкарня, Брэст.

Сяргей Сматрычэнка з перакладам з чэскай мовы. Яхім Топал “Цэх д’ябла”. “Логвінаў”, Вільня.

Уладзіслава Гурыновіч, Павел Донаў, Алесь Кудраўцаў з перакладам з англійскай мовы. Говард Ф. Лаўкрафт “Кліч Ктулху” (апавяданні). “Янушкевіч”, Мінск.

Уладзь Лянкевіч з перакладам з англійскай мовы. Джэймс М. Бары “Пітэр Пэн”. “Кнігазбор”, Мінск.

Такім чынам, у поўным спісе 29 намінацыі з 32 пададзеных кніг. 34 перакладчы_кі/_цы працавалі з 15 мовамі.

Сёлета ў склад журы ўвайшлі: перакладчык і літаратуразнаўца Лявон Баршчэўскі, літаратуразнаўца і загадчыца кафедры замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Ганна Бутырчык, паэтка і перакладчыца Аксана Данільчык, перакладчык, паэт і празаік Дзмітрый Плакс, літаратуразнаўца, перакладчыца і выкладчыца Марына Шода.

Сябры журы не маюць права галасаваць за кнігі, рэдактарамі якіх яны былі. У доўгі спіс прэміі таксама не ўключаліся кнігі, у перакладзе якіх прымалі ўдзел сябры журы.

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 г. у гонар выдатнага беларускага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана (1934 – 2005) і носіць яго імя. Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Міжнародны дабрачынны Фонд “Вяртанне”. Пераможца прэміі атрымлівае ад Дабрачыннага фонда “Вяртанне” чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а.

У 2016 г. лаўрэатам прэміі стаў Якуб Лапатка за пераклад з фінскай мовы эпасу «Калевала»; у 2017 — Андрэй Хадановіч за пераклады з французскай мовы вершаў Шарля Бадлера.

Паводле арганізатараў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

valiancina_shauchenka
Культура

Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Культура беларускай дудкі на Гродзеншчыне» будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ

У залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь зараз працуе выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»

Гэта не мы пішам тэксты. Гэта тэксты гадуюць — і ратуюць — сваіх райтараў. У новым выпуску падкасту «Літрадыё»...

Апошнія навіны

    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў
    Замежжа
    Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    Грамадства
    Абвешчаны збор сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю
    Грамадства Музыка
    Першаму пілоту падрыхтавацца! Фонк па-беларуску і рок-рэлізы тыдня

Афіша

  • 29.05 — 28.05

    Беларускія выдаўцы і літаратары на міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип