Выстава Змітра Жаўнова "Страх і Смех" у Варшаве

11.11.2025 - 18.12.2025 16:00 - 17:00 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11) Бясплатна

У чацвер, 11 снежня, у Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава ліцвіна-паўднёвакаўказскага пост-панк-мета-мезамадэрна мастака Змітра Жаўнова "Страх і Смех".


Мастак даследуе два асноўныя станы сучаснага чалавека. Выстава прапануе паглядзець на страх і смех не як супрацьлегласці, а як на дзве часткі аднаго жыцця: тое, што нас раніць, і тое, што дапамагае ісці далей.

Як кажа аўтар, страх - рэакцыя нармальнага чалавека на сучасную рэальнасць. Смех - рэакцыя пераадолення страху, барацьбы і змагання. 

Спадар Зміцер называе свой стыль "карцінным мемам, вясёлым і злым". У цэнтры яго прац - выпрацоўка болю і досведу з асабістага і навакольнага жыцця праз мастацкі вобраз, часта з іроніяй і лёгкім шаленствам.

Выстава працягнецца да 18 снежня. 


Вам можа быць цікава

Выстава “Замест тысячы слоў” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 08.03.2026 19:00 Галерэя “Лабірынт” (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Беларусь Напалеона Орды» ў Варшаве

28.02.2026 12:00 - 08.03.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

«Дай Дарогу!» у Вільні

25.03.2026 (20:30 - 21:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ