• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.04.2022 | Грамадства

5 фраз, якія руйнуюць наша жыццё

Алесь Тодараў высвятляе на budzma.org, чаму зазвычай паспяховыя людзі не занураныя ў мінулае, але рухаюцца наперад і будуць сваю будучыню, і прыводзіць фразы, якія не даюць нам гэтага рабіць і ў выніку руйнуюць нашае жыццё.


140.jpg  

Можна і варта азірацца назад толькі для таго, каб ацаніць, як далёка вы зайшлі наперад. Дамагацца прагрэсу — значыць без прыпынку ісці наперад.

Шмат хто часцяком кажа: «Спусціцеся з нябёсаў, здыміце ружовыя акуляры, жыццё не такое, якім вы сабе яго ўяўляеце!». Спяшаюся вас пераканаць — жыццё якраз такое, якім вы яго сабе прыдумалі! 

126.jpg

Навакольныя не вераць у вас? Ну, і няхай! Галоўнае — паверце ў сябе самі. Можаце марыць столькі, колькі заўгодна, бо думкі матэрыяльныя. Кожную мару, нават самую дзіўную, можна ператварыць у мэту і дасягнуць яе.

Найперш ператварыце сваю мару ў мэту. Для гэтага трэба вырашыць, як менавіта вы будзеце яе дасягаць. Ніколі не адкладайце сваю мару на «заўтра», на «потым», «у мяне яшчэ шмат часу, гэта пачакае». Не, не пачакае!

Давайце разгледзім 5 фраз, дзякуючы якім мы часта перастаем рухацца наперад, адкладаем нашы мары на потым, і руйнуем сваё жыццё.

«У мяне няма часу»

129.jpg

Часцей за ўсё людзі, якія так кажуць, насамрэч не хочуць змяніць сваё жыццё. Яны выкарыстоўваюць гэтае выслоўе, каб не адчуваць віну, калі не могуць знайсці баланс у жыцці. Калі вы сапраўды чагосьці хочаце, і гэта для вас важна, вы зможаце знайсці час. На што заўгодна! 

«Я не магу сабе гэта дазволіць»

Слабенькія галасы ў нашых галовах прымушаюць прывыкаць да гэтай фразы як да аргументу. І яе сутнасць заключаецца ў тым, каб не марнаваць грошы на рэчы, якія насамрэч для нас важныя. Калі гэтыя галасы кажуць аб тым, што вы «не можаце сабе гэта дазволіць», перш за ўсё, вам трэба разабрацца са сваімі патрэбамі і вызначыць, на што вы сапраўды марнуеце грошы.

«Я занадта стары»

131.jpg

Сюзана Колінз напісала кнігу «Галодныя гульні», калі ёй было 46 гадоў. Тамаі Ватанабе паднялася на Эверэст у другі раз ва ўзросце 73 гадоў, праз 10 гадоў пасля папярэдняга рэкорду. Таму насамрэч не мае ніякага значэння, колькі вам гадоў. Усё, што перашкаджае дасягненню мэты ці ажыццяўленню мары — гэта той слабенькі голас у галаве, які спыняе вас ад пазітыўных змен.

«У мяне няма такіх жа магчымасцяў, як у іншых людзей»

Часам акалічнасці складаюцца так, а няйначай, і ў гэтым няма нашай віны. Але наш абавязак палягае ў тым, каб паспрабаваць іх змяніць. Калі мы прызнаем той факт, што ніхто, акрамя нас саміх, не выцягне нас з ямы, мы зможам змяніць сваё жыццё.

«Жыццё — гэта не казка. Будзь рэалістам!»

133.jpg

Калі мы разглядаем наша існаванне як нешта, што трэба перацярпець, кожнае выпрабаванне толькі ўзмацняе негатыў, а па выніку мы адчуваем сябе яшчэ больш няшчаснымі. Аднак, калі мы ўспрымаем жыццё, як падарожжа, кожны выклік становіцца магчымасцю навучыцца нечаму новаму, расці і мяняцца. Калі вы будзеце атрымліваць задавальненне ад жыцця, то ў ім будуць адбывацца збольшага прыемныя альбо хаця б цікавыя і павучальныя рэчы.

Чаму нашыя мары не спраўджваюцца?

Мара не ператварылася ў мэту

Дакладна і зразумела сфармулюйце мэту, абазначце тэрміны выканання. Не варта ператвараць у мэту тое, што не залежыць ад вас, — гэта сэканоміць вам час і нервы.

Няма ўяўлення аб выніку — няма выніку

На жаль, часта мы цмяна ці ўвогуле не уяўляем вынік нашых жаданняў. Візуалізацыя ў гэтым працэсе іграе вельмі важную ролю.

Шлях рэалізацыі не намечаны

Гэта адна з галоўных прычын, чаму мэта можа быць не дасягнута. Важна не думаць на дадзеным этапе аб магчымых рызыках і максімальна абстрагавацца ад страху перад няўдачамі.

Адсутнічае матывацыя і падтрымка

141.jpg

Калі мэта патрабуе дапамогі іншых людзей, шукайце аднадумцаў. Калі вы зможаце дасягнуць яе самастойна, атачыце сябе людзьмі, якія ў вас вераць.

Не забывайце, што мары істотна павялічваюць прадуктыўнасць мозгу і дапамагаюць знайсці спосаб рашэння шматлікіх задач.

Калі вы дакладна разумееце, што менавіта вам трэба рабіць, то адразу ж пачынайце! Рабіце ўсё, што ў вашых сілах, і нават больш — старанная праца заўсёды прыводзіць да добрага выніку. Заўсёды!

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Крыху больш за паўгода працуе праект Women in Tech, разлічаны на навучанне IT-прафесіям жанчын, асабліва тых, якія праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі
    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип