• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.02.2022 |

Якая розніца між багнай і дрыгвой? Пяцьдзясят адценняў слова «балота»

Для беларускай мовы і культуры балота стала архетыпічным вобразам, паняццем, для якога безліч азначэнняў, піша «Зялёны партал». Называюць розныя віды балот: багна, дрыгва, тарфянік, твань, алёс, амшара, тапіла, жымерва, арша, асіта, засос. Глядзім у слоўніках, чым яны адрозніваюцца.


121.jpg


У беларускай мове незлічоная колькасць сінонімаў да слова «балота», што сведчыць пра вялікую значнасць гэтай часткі ландшафту для нашых продкаў. Эскімосы, напрыклад, такую ж увагу надаюць рознім відам снегу і адценням белага колеру.

Бало́та — агульнае найменне для топкага вільготнага месца, найбольш пашыранае ў беларускай літаратурнай мове. З гэтым словам утворана безліч народных параўнанняў. Вось толькі некаторыя:

каму як балота, а каму як залота — пра разнастайнасць стаўлення да каго- ці чаго-небудзь;

як балота гразкае — асуджальна пра асяродак, абставіны, што спараджаюць застой ці пра вельмі дурнога, неразумнага чалавека;

як у балота ўкінуць што — пра бясследнае, беззваротнае знікненне чаго-небудзь, марнаванне;

пахне як у балоце — пра дрэнны, непрыемны пах;

як чорт з балота — пра вельмі бруднага, запэцканага чалавека;

прывыкнуць як чорт к балоту — аб прывычцы да нейкага месца, прыстанішча;

што чарцей у балоце [жаніхоў] — насмешліва пра мноства жаніхоў у кагосьці;

араць як чорт балотам — пра бязладнае гаспадаранне.

Дрыгва́ — таксама выкарыстоўваецца як універсальнае слова для пазначэння балота. Часта перакладаюць на рускую мову як «трясина». Выкарыстоўваецца ў народных параўнаннях:

дрыжаць як дрыгва — пра нешта хісткае, што ўгінаецца, калоціцца;

як дрыгва стаць — няўхвальна пра жанчыну, што стала вельмі тлустай і кволай;

ісці як па дрыгве — няўхвальна пра хісткую, няўпэўненую хаду.

122.jpg


Дрыгвя́нік — тое ж, што «дрыгва».

Асіта́ — сінонім слова «дрыгва», запісаны ў вёсцы Пралетарыя Ушацкага раёна.

Ніква́ — сінонім слова «дрыгва», запісаны ў Жыткавіцкім раёне.

Ба́гна — нізкае топкае месца, грузкае балота; моцна пераўвільготненая мясцовасць з зараснікамі трыснягу і іншай вільгацелюбівай расліннасцю. Выкарыстоўваецца ў народных параўнаннях:

совесць зарасла мохам, як багна ў балоце — пра несумленнага чалавека;

як багну таптаць — няўхвальна «даваць многа, без ніякага знаку».

Слова набыло і некалькі пераносных значэнняў. Так кажуць пра што-небудзь бяздоннае, бясконцае:

І толькі ў небе ў сіняй багне

Я бачу дзіўны ланцужок (Якуб Колас).

А таксама пра ўсё, што засмоктвае чалавека і цягне ў балота адсталасці, коснасці: Багна мяшчанства.

Трэба адарваць Міхася ад Раманюка, выцягнуць яго з той уласніцкай багны (Алесь Савіцкі).

Ба́гнішча — вялікая багна; тэрыторыя, занятая багнай.

Багно́ — адметная форма слова «багна», якую выкарыстоўвалі пісьменнікі:

Цяпер нават здаволена багно:

Гніль сотні год збіраючы, яно

Смуроднай жыжкаю узгадавала

Цвятоў расістых чыстую красу (Максім Багдановіч).

Вашага бога не ведаю з раем рабоў і гаротных,

Пекла не баюся, бо ўсё гэта ваша багно (Уладзімір Караткевіч).

123.jpg


Тапі́ла — сінонім слова «багна».

Жыме́рва — сінонім слова «багна».

Засо́с — сінонім слоў «багна» і «твань».

Твань — тое ж, што багна ці топкі бруд на дне вадаёма.

Друза́ — сінонім слова «твань».

Алёс — сінонім слова «балота» ці балота, зарослае альхой.

Струга́ — грузкае балота (запісана ў Старадарожскім раёне).

Амша́ра, амша́рышча, амша́рына, ішма́ра, імша́рына, імша́рнік — махавое балота.

Тарфя́нік — залежы торфу, тарфяное балота.

Тарфя́нішча — месца, дзе раней здабывалі торф; асушанае балота.

Было цікава? Тады смела адкрывай тэст, каб спраўдзіць, што разабраўся ў відах балотаў.

Фота: Pixabay, greenbelarus.info

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону

Да вайны ў Івана-Франкоўску «Томпсан» быў звычайным моладзевым барам. Цяпер тут гатуюць ежу для УСУ, тэрабароны і перасяленцаў....

Апошнія навіны

    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Афіша

  • 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM