За суткі ў Беларусь прыехала 630 грамадзян Украіны

24.03.2022 Краіна

З 6.00 23 сакавіка па 6.00 24 сакавіка ў Беларусь з украінскай тэрыторыі прайшло 500 грамадзян Украіны, транзітам праз Польшчу — 120, Літву — 9, Латвію — 1, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.


photo_2022-03-24_10-33-52.jpg

Беларускі бок працягвае аказваць ўсім, хто прыбыў з тэрыторыі Украіны, неабходную дапамогу. У прыватнасці, з гэтай мэтай у прыгранічных раёнах Гомельскай вобласці Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа ва ўзаемадзеянні з МНС разгорнутыя мабільныя пункты абагравання.

Акрамя таго, для замежнікаў, якія ратуюцца ад баявых дзеянняў, дазволены бязвізавы ўезд з Украіны ў Беларусь да 15 красавіка.