Заняткі былі прысвечаныя якасцям характару чалавека. Перад пачаткам заняткаў мы гулялі ў гульню, якая дапамагла нам аб’яднацца ў адну каманду.
Пачалі мы з граматыкі. Хтосьці даведаўся, што жыхароў Баранавічаў па-беларуску называць трэба баранаўцамі, для некага сапраўдным адкрыццём было слова “касірка”, некаторыя вынайшлі, што жонка настаўніка ёсць настаўнічыха.
Шмат увагі надзялялі якасцям характару чалавека. Мы ўжо ведаем, як даць багатую і поўную характарыстыку любой асобе, як падабраць словы, каб падкрэсліць сваё стаўленне да чалавека.
Нашыя госці, Яўген Маліноўскі і Любоў Кубанская, прафесійныя псіхолагі, дапамаглі нам пазнаць саміх сябе. Мы ведаем, чаму мы такія, якія ёсць. На гэтых занятках мы ўцямілі, чаму нехта з нас надта выбухны, нехта “душа кампаніі”, нехта самотны маўчун, а нехта “манатонны вентылятар”.
Разам мы робім заняткі лепшымі і цікавейшымі!
Наступныя заняткі курсаў “Мова нанова” ў Баранавічах адбудуцца 17 траўня (субота) а 19.00. Тэма: “Тэатр”. Да нас у госці прыедзе сапраўдны лялечны тэатр “Лямцавая батлейка” Веранікі Фаміной са спектаклем “Мама Му чытае і прыбірае”! Дарослыя, на заняткі прыходзьце з дзеткамі!
Сустракаемся а 19.00.
Адрас: Баранавічы, вул. Паўлава, 12
Тэгі: Баранавічы