• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.10.2022 | Гісторыя Вандруем разам

7 цудаў Ашмяншчыны

Лета мінула, але і ўвосень вандроўкі не губляюць сваёй актуальнасці, зараз у іх прыўносіцца асаблівая рамантычнасць атмасферы краявідаў, стану прыроды. Кожны, хто здольны адчуць, абавязкова адчуе нешта сваё. Варта рушыць, каб зразумець. Падарожнікаў, што завітаюць на Ашмяншчыну, чакае шмат цікавага. Каб нічога не прапусціць, сабралі для вас сем найбольш цікавых архітэктурных аб’ектаў Ашмянскага раёна.


1.jpg

Фота: vedaj.by

Баруны. Касцёл Пятра і Паўла і колішні кляштар базылянаў

На працягу шматлікіх стагоддзяў жыццё ў Барунах віравала вакол базылянскага кляштару — аднога з асноўных цэнтраў уніяцтва на тэрыторыі Беларусі, будынак якога захаваўся і сёння, як і цудадзейны абраз Маці Божай Барунскай, напісаны ў ХVII стагодззі. Першапачаткова абраз належыў пробашчу полацкага ўніяцкага манастыра Мікалаю Песляку, які атрымаў яго ад сваяка, якога «Маці з бору» ацаліла падчас эпідэміі 1666 года. Полацкі пробашч у знак удзячнасці за вернуты зрок збудаваў у Барунах драўляны храм ды запрасіў туды ордэн базылянаў.

2.jpg

Фота: planetabelarus.by

У сярэдзіне ХVIIІ стагоддзя замест драўлянай царквы з’явіўся мураваны, у стылі віленскага барока, а пазней і базылянскі кляштар. У 1700-м годзе пры кляштары была адчынена школа, навучэнцамі якой былі і вядомыя літаратары свайго часу Ігнат і Леанард Ходзькі, Анатоль Адынец, Юльян Корсак.

3.jpg

Абраз Маці Божай Барунскай

А ў 1919 годзе Сымон Рак-Міхайлоўскі — вядомы палітычны дзеяч свайго часу, публіцыст, педагог, настаўнік — распачаў у Барунах актыўную працу па адкрыцці беларускай настаўніцкай семінарыі. Семінарыя пачала сваю працу ў 1920-м годзе ў будынку колішняга барунскага кляштара. Першы набор вучняў склаў 60 чалавек. Да пачатку 2000-х у колішнім кляштары месцілася школа, але з таго часу, як яе перамясцілі ў новае памяшканне, гістарычная пабудова знаходзіцца ў аварыйным стане.

4.jpg
Фота: poshyk.info

А вось Касцёл Пятра і Паўла добра адрэстаўраваны: будынак ніколі не быў закінутым і заўжды функцыянаваў. За сваю гісторыю касцёл належаў і уніятам, пасля скасавання уніі ў ХІХ стагоддзі храм быў аддадзены праваслаўным вернікам. А каталіцкім стаў ужо ў 20-я гады ХХ стагоддзя.

5.jpg

Фота: 34travel.me

Паводле стылю касцёл у Барунах — адметны прадстаўнік віленскага барока на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Першае, на што варта звярнуць увагу, — вельмі своеасаблівая кампазіцыя храма: касцёл моцна асіметрычны, што вельмі нетыпова для культавых пабудоваў. Злева ад цэнтральнага ўваходу ўзвышаецца вытанчаная вежа, справа ад касцёла знаходзіцца больш масіўная званіца. Сам будынак упрыгожаны дастаткова сціплым для еўрапейскага барока, але тыповым для віленскага барока дэкорам.

Жупраны. Касцёл Пятра і Паўла

Сёння перлінай Жупранаў з’яўляецца мясцовы неагатычны касцёл Пятра і Паўла, збудаваны на грошы апошніх гаспадароў, Чапскіх, у 1875 годзе. Першы касцёл тут быў пабудаваны ажно ў 1550 годзе, але Радзівілы, якім Жупраны належалі амаль тры стагоддзі, былі кальвіністамі, таму колішні будынак выкарыстоўваўся пад кальвінскі збор.

6.jpg

Фота: planetabelarus.by

Цікава, што неагатычны касцёл у Жупранах моцна адрозніваецца ад большасці неагатычных касцёлаў Беларусі: у ім няма вытанчанасці, лёгкасці, уласцівай гэтаму стылю — касцёл выглядае дастаткова масіўным, нягледзячы на тое, што ўсе гатычныя рысы тут прысутнічаюць: стрэльчатыя вокны, вострыя, выцягнутыя ўвышыню вежы і званіца.

7.jpg

Фота: budzma.org

7-1.jpg

Фота: budzma.org

Паляны. Капліца на вясковых могілках

Гэта самая старая капліца ў Ашмянскім раёне. Будынак асвечаны ў гонар Св. Ганны. Капліца пабудавана ў 1810 годзе з дрэва. Да 1990-х гадоў будынак знаходзіўся ў занядбаным стане і быў адноўлены на сродкі мясцовых вернікаў.

9.JPG

Фота: ashmyany.blogspot.com

Капліца пабудавана ў стылі класіцызму, галоўны фасад яе зроблены ў выглядзе чатырохкутнага порціка. Маецца тут і свой маленькі звон, які можна пабачыць леваруч ад уваходу. Паляны не самае папулярнае сярод турыстаў месца, але помнік цікавы, рухаючыся да наступнай кропкі маршрута, на яго варта звярнуць увагу.

10.jpg

Фота: wikimedia.org

Цудзенішкі. Касцёл Св. Якуба

Амаль на мяжы з Літвой знаходзіцца яшчэ адзін помнік, які варта было б пабачыць. У вёсцы Цудзенішкі захаваўся касцёл, асвечаны ў гонар Св. Якуба, ХVIIІ стагоддзя пабудовы.

12.jpg

Фота: osh.by

Парафія ў Цудзенішках была заснавана яшчэ ў 1628 годзе. Пры касцёле дзейнічала парафіяльная школа, будынак якой да нашага часу не захаваўся. Пасля паўстання 1863-1864 гг., у якім мясцовыя жыхары прымалі актыўны ўдзел, касцёл быў зачынены і перададзены праваслаўным. У гэты час да першапачаткова рэнесанснага касцёла была дабудавана званіца ў рэтраспектыўна-рускім стылі.

Храм быў вернуты каталікам у міжваенны час, калі тэрыторыя Ашмяншчыны ўваходзіла ў склад Польшчы. І за савецкім часам месцічы не дазволілі разрабаваць касцёл. Сёння ў храме тры алтары: галоўны — Св. Якуба, левы бакавы — Св. Юзафа, правы — Маці Божай Вастрабрамскай.

Мураваная Ашмянка. Касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі

У цэнтры Мураванай Ашмянкі звяртае на сябе ўвагу драўляны касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, пабудаваны ў 1780 годзе па фундацыі Ігната Важынскага. У межах агароджанага касцёльнага падворку асобна стаіць двухпавярховая каркасная званіца — помнік драўлянага дойлідства.

13.jpg

Фота: planetabelarus.by

Сам храм спалучае ў сабе рысы класіцызму і барока. Галоўным упрыгожаннем інтэр’ера касцёла з’яўляюцца разьбяныя алтары, складзеныя ў тым жа пераходным стылі, што і сам касцёл. Паліхромныя роспісы сцен касцёла датуюцца другой паловай ХІХ стагоддзя, а дакладней — 1874 годам. Менавіта тады касцёл пасля апошняй перабудовы займеў свой сучасны выгляд.

14.jpg

Фота: panoramas.lt

Яшчэ ў касцёле трэба звярнуць увагу на арган рукі майстра Вацлава Бярнацкага, які там захоўваецца. Сам інструмент не выкарыстоўваецца па прызначэнні, але знаходзіцца ў адносна добрым стане.

Гальшаны. Замак Сапегаў

Упершыню Гальшаны ўзгадваюцца ў пісьмовых крыніцах ў 1280 годзе ў «Хроніках Быхаўца». Належаў маёнтак першапачаткова роду Гальшанскіх, а ў 1525 годзе перайшоў ва ўласнасць Сапегаў. Вялізны замак, рэшткі якога можна пабачыць у Гальшанах сёння, быў пабудаваны акурат за Сапегамі. У сваім лепшым выглядзе замак праіснаваў да Паўночнай вайны ў ХVIII стагоддзі, а пасля пачаў патроху занепадаць. Канчаткова будынак быў зруйнаваны падчас двух апошніх войнаў.

16.jpg

Фота: 34travel.me

Апошнія гады ў замку адбывалася маштабная рэканструкцыя: рэшткі закансервавалі, адну з вежаў адрэстаўравалі, сёлета ў ёй адчыніў свае дзьверы філіял Ашмянскага краязнаўчага музея. Па-над закансерваванымі мурамі пабудавана вялікая лесвіца, па якой можна ўзняцца, каб пабачыць маштабы старажытнай пабудовы.

Гальшаны. Касцёл і колішні кляштар францішканаў

Яшчэ адна адметная пабудова Гальшанаў — францішканскі касцёл і кляштар пры ім. Храм — аднагодак замка, але выглядае значна лепей. Рэстаўраваўся касцёл двойчы: у 1618 годзе і ў другой палове ХVIII стагоддзя. Як і ўласціва стылю барока ў мясцовым выкананні, знешне храм не мае выкшталцонага дэкору і празмернай урачыстасці. Усё буянне фарбаў унутры — як у душы знешне сціплых і не вельмі эмацыйных месцічаў. У інтэр’еры касцёла захаваліся роспісы ХVIII стагоддзя, якія абавязкова варта пабачыць. І касцёл, і кляштар сёння дзейнічаюць.

18.jpg

Фота: 34travel.me

19.jpg

Фота: 34travel.me

З Гальшанамі звязаная процьма містычных легендаў. Тут туляецца калісьці замураваная ў сцены кляштара францішканаў Белая Панна — жонка будаўніка, прынесеная ў ахвяру, бо муры кляштара перыядычна абвальваліся падчас будаўніцтва. Мясцовыя сцвярджаюць, што ў 1997 годзе сутарэнні кляштара чысцілі ад смецця і знайшлі пад адной са сценаў жаночыя парэшткі, якія вырашылі перапахаваць, але тыя таямнічым чынам зніклі. З той пары ўсё і пачалося: у мурах кляштара з’явілася шчыліна, а Белая Панна і сёння па чутках перыядычна сваволіць і пужае месцічаў ды падарожных. Маецца тут і прывід Чорнага Манаха — дзёрзкага юнака, які дамогся прыхільнасці князёўны Ганны-Гардзіславы Гальшанскай. Хлопец апранаў дзеля таемных шпацыраў з Ганнай манаскую рызу. Але ж гісторыя скончылася кепска, юнак за сваё каханне быў пакараны смерцю.

ПЖ, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы

Ці даводзілася вам хоць аднойчы пабываць у рэспубліканскім ландшафтным заказніку Ліпічанская пушча? Калі не, тады...

valiancina_shauchenka
Афіша Літаратура

Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе

У межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай» на старонцы «Прастора польскай культуры» 30 сакавіка а 15:00BY/14:00PL у прамым...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».

Пабачыў свет сёмы том гадавіка антрапалаічнай гісторыі «Homo Historicus». Навуковы часопіс пад рэдакцыяй гродзенскага гісторыка...

Апошнія навіны

    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип