9 сакавіка Гародня запрашае на традыцыйны Казюковы кірмаш

09.03.2014 У краіне

Народныя творцы, якія дзейнічаюць пры Саюзе палякаў на Беларусі, запрашаюць ужо ў 13-ты раз. Казюкі сталі за гэты час папулярнымі, людзі на кірмаш прыходзяць цэлымі сем’ямі.

kirЯк кажуць мясцовыя палякі, гарадзенскія Казюкі – гэта самае яркае, веснавое свята народнай творчасці:

– Для ўсіх каталікоў гэтае свята – свята прадчуваня вясны.

– Вельмі цікавыя вырабы, гэта традыцыя, звязаная з гэтымі землямі.

На кірмашы пабачым вырабы з дрэва, керамікі, металу, а таксама ткацкія вырабы, велікодныя вербачкі, пісанкі, смачную хатнюю выпечку.

Кірмаш распачнецца аб 11-ай гадзіне ў залі №100, у будынку па вуліцы Будзённага 48-а.

На кірмашы плануюцца выступы музычных калектываў і выстава карцін сябраў Таварыства польскіх мастакоў, якое дзейнічае пры Саюзе палякаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Тэгі: ,