Быкаў, Алексіевіч, Адамовіч пра вайну: жорстка, праўда як ёсць, фашызм і сталінскія зверствы. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча

8 траўня, цывілізаваны свет адзначае дзень заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Беларусь адзначае Дзень Перамогі 9 траўня. Зараз у XXI стагоддзі ў непасрэднай блізкасці ад нас трывае іншая жахлівая вайна, таму пагаворым пра беларускую ваенную літаратуру.


У выпуску Андрэй Хадановіч распавядае:

— як Васіль Быкаў ператварыўся з беларускага савецкага пісьменніка ў проста беларускага;

— чаму твор Быкава «Пакахай мяне, салдацік» набывае асаблівую актуальнасць сёння;

— як Алесь Адамовіч стаў першапачаткоўцам жанру нон-фікшн у беларускай літаратуры а Святлана Алексіевіч яго галоўнай паслядоўніцай;

— чым падобныя галоўныя героі двух апавяданняў Івана Чыгрынава і Уладзіміра Караткевіча;

— чаму твор Янкі Брыля «Memento mori» трэба было спыніць трошкі раней;

— як Аркадзь Куляшоў найпаўней выразіў формулу Сталіна падчас вайны;

— што агульнага ў тэксце паэмы «Сцяг брыгады» з праклёнамі караля Стаха;

— як Пімен Панчанка «нарадзіў» савецкага зомбі.

Пасля цяжкай вайны непазбежна пачынаецца эпоха цяжкага міру. А вялікая таталітарная ідэалогія, якая перамагла фашызм, на самой справе выяўляецца нічым не лепшай за яго і такой жа глыбока чужой беларусам.

Чытаем беларускую ваенную літаратуру, каб зразумець яе шлях ад паэтаў 40-х, якія не аддзялялі сябе і Беларусь ад усяго савецкага, да Васіля Быкава, які паказвае Беларусь трагічна разарванай паміж магутнымі і бязлітаснымі суседзямі.