• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.10.2022 | Грамадства Кіно

На кінафестывалі «Паўночнае ззянне» пакажуць спецыяльную праграму ў падтрымку Украіны

8-ы кінафестываль «Паўночнае ззянне» прэзентаваў спецыяльную праграму «UKRAINE MON AMOUR», створаную на знак салідарнасці з Украінай. У яе ўвайшлі тры украінскія фiльмы, якія былі зробленыя разам з Нардычнымі і Балтыйскімі краінамі. Спецыяльную ўкраінска-балтыйска-нардычную праграму і іншыя фільмы кінафестывалю сёлета можна будзе паглядзець з 20 па 30 лістапада бясплатна, а падтрымаць «Ззянне» данатамі можна ўжо цяпер па спасылцы.


1.jpeg

«Ukraine mon amour» складаецца з трох дакументальных фільмаў, кожны з якіх нясе ўнікальны погляд на ваенныя падзеі ва Украіне і адчуванне дому на іх фоне, што пераклікаецца са слоганам «Ззяння-2022»: feels like home. Праграма прысвячаецца смелай барацьбе Украіны за свабоду i супраць расейскай агрэсіі, а таксама з’яўляецца шчырым жэстам падтрымкі «Паўночнага ззяння» ўкраінскіх калег і каляжанак, сяброў і сябровак у кіно.

20/11/22

«Гэты дождж ніколі не скончыцца», 2020, Украіна, Латвія, Германія, Катар

2.jpeg

Чорна-белы фільм, які створаны ўкраінскай рэжысёркай Алінай Горлавай. Гэта візуальна вытанчанае і дасканала змантаванае дакументальнае кіно з уражальным саўнд-дызайнам пра ўцёкі ад вайны. «Гэты дождж ніколі не скончыцца» дапамагае паглядзець праз прыватную гісторыю адной сям’і на глабальны бесперапынны цыкл вайны і міру. Па словах Аліны Горлавай, яны з камандай фільма імкнуліся паказаць дуальнасць свету, яго кантрасты. Калі існуюць гуманітарныя місіі і ў той жа час такія мілітарызаваныя падзеі, як ваенны парад.

Фільм атрымаў мноства ўзнагарод за сваю фестывальную гісторыю. Хоць і першапачаткова рэжысёрка планавала зняць кароткі метр пра Данбас. Яна зусім не ўяўляла, што пазнаёміцца з героем, чыя гісторыя завядзе Аліну ў Ірак і Германію, падштурхне здымаць больш за 30 гадзін перавоз памерлага бацькі галоўнага героя ў Сірыю, а здымкі ўсяго фільма зоймуць чатыры гады.

Цяпер Аліна Горлава працягвае знаходзіцца ў Кіеве і там здымае вайну. Даведацца больш пра фільм можна тут.

Трэйлер: 

23/11/22

«Звонку», 2022, Украіна, Данія, Нідэрланды

3.jpeg

«Звонку» — поўнаметражны дакументальны дэбют украінскай рэжысёркі Вольгі Журбы, які яна стварала 7 гадоў. Фільм-падарожжа і фільм-партрэт хлопчыка Ромы, які ідзе па жыцці як па гарачых вуглях... беднасці, рэвалюцыі і бяздомнасці. Дзякуючы тэлефонным размовам паміж хлопчыкам і рэжысёркай, відэазапісам з камер назірання і здымкам дрэйфу Ромы па жыцці, складаецца гісторыя пра бязроднага маладога чалавека, кінутага бацькамі на апеку жыцця, а потым і сістэмай, пра пошук свайго месца ў свеце і свайго дома.

Рэжысёрка звяртае ўвагу на самае страшнае, што адбываецца з такімі дзецьмі, — на абыякавасць грамадства. «Мы заўважаем гэтых дзяцей толькі тады, калі яны нам нашкодзяць, пасля чаго мы іх адпраўляем за краты», — разважае Вольга Журба і падымае гэтае пытанне ў сваім фільме.

Трэйлер: 

Даведацца больш пра фільм можна тут.

25/11/22

«Дом з аскепкаў», 2022, Данія, Швецыя, Фінляндыя, Украіна

4.jpeg

Дакументальны фільм «Дом з аскепкаў» прысвечаны гісторыі прытулку для дзяцей ва ўсходнім горадзе Украіны — Лісічанску, куды змяшчаюць дзяцей з небяспечных сем’яў на 9 месяцаў. Пасля чаго ім знаходзяць новы дом, ці яны вяртаюцца ў стары, ці ж перамяшчаюцца ў дзіцячы дом.

Дацкі рэжысёр Сымон Лерэнг Вільмонт у «Доме з аскепкаў» працягвае тэму свайго знакамітага першага фільма «Сабачы брэх удалечыні», прапаноўваючы ўнікальны погляд на тое, як доўгатэрміновыя наступствы вайны адбіваюцца на грамадстве, асабліва на самых уразлівых яго частках — на дзецях. Гэта пранізлівы і глыбока інтымны партрэт прамежкавай станцыі і пры гэтым кранальнае антываеннае выказванне пра тое, як сацыяльная несправядлівасць фармуе вывучаную бездапаможнасць з самага ранняга ўзросту.

Трэйлер:

Даведацца больш пра фільм можна тут.

Уся праграма «Ukraine mon amour» будзе даступная бясплатна ў фармаце online па папярэдняй рэгістрацыі, якая пачне працаваць у пачатку лістапада. Глядзець фільмы «Ззяння» можна будзе з 20 па 30 лістапада, яны будуць даступныя 24 гадзіны згодна з раскладам, які зусім скора будзе даступны на афіцыйным сайце «Паўночнага ззяння». Ужо цяпер вы можаце падтрымаць фестываль данатам.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Паглядзіце, якой магла б быць адна з цэнтральных вуліц Гомеля пры сучасным падыходзе да добраўпарадкавання. 3D візуалізацыя

Гомельцы і не толькі гомельцы прызвычаіліся глядзець на горад праз стандарты казарменнага добраўпарадкавання:...

valiancina_shauchenka
Культура

У папраўчай калоніі ў Беразвеччы будуць шукаць старажытныя фрэскі

У будынку былога кляштара базыльянаў у Глыбокім, у якім размешчаная папраўчая калонія № 13, хочуць знайсці старадаўнія...

valiancina_shauchenka
Кіно

Топ-10 фільмаў да дня сьмеху

Хаця нагодаў каб сьмяяцца можна знайсьці з гакам, гледзячы на нашую рэчаіснасьць, ня будзе лішнім адкласьці ў бок...

valiancina_shauchenka
Культура

Хто ў хаце гаспадар або Як будзіць дамавіка?

1 красавіка не зусім звычайны дзень. У гэты дзень, згодна з вераваннямі нашых продкаў, прачынаецца Хатнік (Дамавік)....

Апошнія навіны

    Грамадства
    Паглядзіце, якой магла б быць адна з цэнтральных вуліц Гомеля пры сучасным падыходзе да добраўпарадкавання. 3D візуалізацыя
    Культура
    У папраўчай калоніі ў Беразвеччы будуць шукаць старажытныя фрэскі
    Кіно
    Топ-10 фільмаў да дня сьмеху
    Культура
    Хто ў хаце гаспадар або Як будзіць дамавіка?
    Гісторыя
    Дык а чаму «Стары»? Гісторыя Жыгімонта І
    Культура Гісторыя
    Народны каляндар: што і як беларусы адзначалі ў красавіку
    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»

Афіша

  • 02.04 — 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 02.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 02.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 02.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 02.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • 9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип