18 лютага кампанія А1 арганізавала канцэрт On Air party на VOKA з удзелам папулярных гуртоў і выканаўцаў нашай краіны, каб прадставіць свой новы флагманскі прадукт А1 Xplore Music ад Deezer. Яго карыстальнікі не толькі атрымалі доступ да папулярнай стрымінгавай платформы на спецыяльных умовах, але ў перспектыве змогуць адшукаць там беларускамоўны кантэнт.
Алгарытмы Deezer дазволяюць абанентам А1 атрымліваць персанальныя рэкамендацыі па падборы трэкаў і шукаць іх з дапамогай функцыі распазнавання песень, а таксама слухаць любімую музыку, аўдыёкнігі і падкасты з высокай якасцю гуку і без перапынкаў на рэкламу. Прычым рабіць гэта можна як анлайн без расходу мабільнага трафіка, так і афлайн. А рэгістрацыя на платформе дае магчымасць стварыць свой профіль у Deezer і дзяліцца аўтарскімі плэйлістамі любімай музыкі з іншымі карыстальнікамі.
Таксама ў бліжэйшыя месяцы А1 плануе рэалізоўваць на Deezer уласныя ініцыятывы дзеля пашырэння на платформе прадстаўленасці беларускамоўнага кантэнту.
Першыя 30 дзён паслуга А1 Xplore Music ад Deezer прадастаўляецца бясплатна. Па заканчэнні тэставага перыяду штомесячная абанентская плата складзе 5,9 рубля. Сума будзе спісвацца з балансу асабовага рахунку мабільнага тэлефона.
Актывіраваць А1 Xplore Music ад Deezer можна праз Асабісты кабінет абанента, прыкладанне «Мой А1» ці на сайце А1.by. Пасля гэтага на ўказаны нумар абанента прыйдзе SMS-спасылка на старонку актывацыі паслугі і аўтарызацыіі ў Deezer (праз новы альбо дзеючы акаўнт).
Паводле прэс-рэлізу