«А1гарод» на вышыні: на даху галаўнога офіса А1 высадзілі гародніну, ягады і зеляніну

16 красавіка на даху галаўнога офіса А1 на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 36 у самым цэнтры Мінска адкрылі агарод. Праектам «А1гарод» камапнія працягнула працу над развіццём свайго «зялёнага офіса» ў рамкахэкалагічнага кірунку ў сферы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.


А1гарод (4).jpg

Даглядаць агарод будзе садоўнік, але пры жаданні любы супрацоўнік А1 таксама зможа дапамагчы яму. Ужо праз некалькі месяцаў там вырасце салата, перцы, укроп, мята, суніцы і многае іншае. Што з усім гэтым рабіць, вырашыць анлайн-галасаванне, запушчанае ўнутры кампаніі.

А1гарод (1).jpg

«З 2020 года адным з прыярытэтных кірункаў у сферы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці А1 стала экалогія, і таму мы вырашылі змяніць нашу працоўную прастору і рэалізаваць там канцэпцыю "зялёнага офіса".

Для гэтага большая частка ўнутранай дакументацыі была пераведзеная ў лічбавы фармат, з’явіліся спецыяльныя кантэйнеры для раздзельнага збору і сарціроўкі смецця, пачалося скарачэнне карпаратыўнага аўтапарка. А дзякуючы праекту "А1гарод" зялёным стаў не толькі наш офіс, але нават дах будынка, у якім ён размешчаны», — адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый А1 Мікалай Брэдзелеў.

А1гарод (2).jpg

Нягледзячы на тое, што агарод знаходзіцца ў незвычайным месцы ў цэнтры горада, на ўраджай гэта ніяк не паўплывае: размяшчэнне, непрадказальнасць надвор’я і чысціня паветра — усё гэта было прадуглеждана яшчэ на стадыі распрацоўкі праекта. Цяжкія металы ад выхлапных газаў канцэнтруюцца на ўзроўні трэцяга паверха, а агарод знаходзіцца на дзясятым, куды шкодныя злучэнні і пыл ужо не даходзяць. Для раслін закуплены сертыфікаваны грунт, а для паліву будзе выкарыстана ачышчаная пітная вада.

А1гарод (5).jpg

Спецыяльна для таго, каб нават у нефармальнай камунікацыі супрацоўнікі А1 маглі абменьвацца ўражаннямі ад усіх «зялёных» актыўнасцяў у офісе, кампанія выпусціла тэматычны экасцікерпак для Telegram. Любы ахвотны таксама можа бясплатна спампаваць яго тут.

А1гарод (3).jpg

Паводле прэс-рэлізу