Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне аб ліквідацыі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны»

Пра гэта паведаміла старшыня арганізацыі ў сваім Facebook Алена Анісім.


photo_2021-11-08_16-50-27.jpg

Таварыства Беларускай мовы было адной з найбольш аўтарытэтных грамадскай арганізацый. Яно аб'ядноўвае людзей з мэтай культурна-асветніцкай дзейнасці ў галіне адраджэння беларускай мовы ў Беларусі і праз яе — усёй беларускай нацыянальнай культуры.

ТБМ мела статус рэспубліканскага грамадскага аб’яднання, якое дзейнічала на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праз свае арганізацыйныя структуры. ТБМ арганізоўвала сваю работу на прынцыпах дэмакратызму, плюралізму, самакіравання, галоснасці, падтрымлівала і развівала творчую актыўнасць і ініцыятыву яго сяброў і дзейнічала супольна з дзяржаўнымі, навуковымі ўстановамі, грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.

ТБМ было створана 27 чэрвеня 1989 года, з’яўляючыся, такім чынам, адным з найстарэйшых няўрадавых беларускіх грамадскіх аб’яднанняў. За гады сваёй дзейнасці ТБМ дасягнула значных поспехаў у пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў сучасным беларускім грамадстве.

ТБМ было заснавальнікам  заснавальнікам газет «Новы час» і «Наша слова». З нядаўняга часу сайт парталу «Новы час» заблакаваны паводле рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.