Вызначыліся фіналісты першага чвэрцьфіналу праекту Bandscan:Belarus! Імі сталі гурты LaBo, Скимен і Jenowa. З імі мы сустрэнемся на паўфінале конкурсу 5 снежня ў Віцебскім клубе Зебра. Віншуем пераможцаў!
Bandscan:Belarus – гэта беларуска-шведскi музычны конкурс з удзелам беларускіх музычных гуртоў і замежных выканаўцаў. Адборачныя туры будуць праходзіць у Мінску, Баранавічах і Віцебску. Па выніках фiналу, лепшы гурт будзе запрошаны з канцэртамi ў Швецыю, астатнія атрымаюць вартыя прызы.
Канцэрты ў Віцебску ладзяцца пад знакам кампаніі “Будзьма!” ”Будзьма музычнымі!”.