Абвешчана даследаванне для развіцця далейшых праграм нефармальнай адукацыі

27.07.2023 Адукацыя

DVV International, ассацыяцыя БелБіз і Гётэ-Інстытут ладзяць даследаванне ў рамках праекта Imagine Y. Прайсці апытанне запрашаюцца маладыя беларусы і беларускі замежжа.


даследаванне Imagine Y

«Якая тэматыка курсаў і мерапрыемстваў запатрабавана? Якія фарматы нефармальнага навучання найбольш пасуюць беларускай дыяспары? Як павялічыць карысць адукацыйных праектаў?» — адказы на гэтыя пытанні, як паведамляе тэлеграм-канал Sekktor, павінны з’явіцца пасля правядзення даследавання.

Калі вам ад 18 да 35 год, запоўніце, калі ласка, гэтую анкету.

Філіп Біканаў, кіраўнік даследавання: «Мы робім даследаванне каб знайсці адказы на гэтыя пытанні і палепшыць існуючыя адукацыйныя магчымасці для беларускіх маладзёнаў. Дапамажыце нам у гэтым! Мы імкнемся сабраць як мага больш розных меркаванняў, таму кожны адказ будзе вельмі карысным».

Працягласць апытання — каля 20 хвілін

Удзел ананімны — адказы будуць выкарыстоўвацца толькі пасля статыстычнай апрацоўкі.

Любыя пытанні датычна даследавання можна накіраваць на пошту filip.bikanau@gmail.com.