Беларуская Рада культуры таксама «хоча паспрыяць працы з творчым наробкам мастака: варта сабраць, упарадкаваць і каталагізаваць яго спадчыну, матэрыялы, публікацыі».
Мастак Алесь Пушкін. Фота: "Радыё Свабода"
Беларуская Рада культуры аб’явіла збор памяці Алеся Пушкіна, каб падтрымаць сям’ю мастака, «каб не пакінуць іх сам-насам з горам і фінансавай неўладкаванасцю».
Дапамагчы сям'і мастака Алеся Пушкіна можна тут.
11 ліпеня стала вядома пра смерць палітвязня, выбітнага мастака, перфомера і рэстаўратара Алеся Пушкіна.
Як стала вядома пазней, мастак памёр падчас аперацыі, якая не выклікала б пагрозаў жыццю, калі б Алесю Пушкіну аказалі своечасовую дапамогу. Але турэмная адміністрацыя вырашыла іначай.
Трагедыя ўскалыхнула ўсю беларускую грамадзянскую супольнасць. Акцыі смутку і салідарнасці прайшлі ў многіх гарадах, дзе сёння жывуць бларусы.
Алесь Пушкін быў асуджаны на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму: 4,5 гады калоніі ён атрымаў за нібыта «рэабілітацыю нацызму»; 1 год «хіміі» — за «здзек з дзяржаўных сімвалаў».