Абвешчаныя лаўрэаты «Залатога апострафа»

Часопіс «Дзеяслоў» назваў лаўрэатаў прэміі «Залаты апостраф» за публікацыі 2022 г,  паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».


photo_2023-02-21_12-45-58.jpg

Традыцыйна пераможцы былі вызначаныя ў трох намінацыях: проза, паэзія, дэбют. Сёлета ўганараваныя былі адпаведна: Віктар Казько, Усевалад Сцебурака, Ксенія Фёдарава.

Віншуем лаўрэатаў!