Жадаеце зрабіць для сябе і знаёмых штосьці цікавае і карыснае? Мы вам дапаможам! Абвяшчаем Кірмаш праектаў для Рагачова, Жлобіна, Рэчыцы, Калінкавічаў і Мазыра. Апішыце сваю ідэю, дашліце “Будзьме” і раскажыце аб сваёй задуме на прэзентацыі ў прызначаны час. Чакаем вашых ідэй да 25 красавіка!
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA абвяшчаюць збор крэатыўных культурніцкіх і сацыяльных ідэй для “Кірмаша праектаў” для Рагачова, Жлобіна, Мазыра, Калінкавічаў і Рэчыцы.
Культурнае жыццё – гэта не толькі наведванне канцэртаў і спектакляў. Гэта і нашыя стасункі з блізкімі і калегамі, і дапамога тым, каму яна патрэбна. Гэта і тое, як мы арганізоўваем сваю працу, побыт, адпачынак. Кожны з нас хоча камфорту, прыязнасці, новых падыходаў і свежых ідэй у працы і ў вольны час. І сёння ўжо шмат прыкладаў таго, як мы самі, не чакаючы нічыіх распараджэнняў, робім прыгожымі свае пад’езды, двары і вуліцы, крэатыўна адпачываем ці арганізуем вольны час для іншых, а таксама робім безліч добрых спраў, карысных не толькі для сябе, але і для горада. І добры механізм для гэтага – удзел у Кірмашах праектаў, якія кампанія “Будзьма беларусамі!” ладзіць па ўсёй краіне ўжо шмат гадоў і дапамагае адметныя ідэі ператварыць у рэчаіснасць.
Да 30 красавіка ўключна мы збіраем ідэі.
На пачатку красавіка адбудзецца прэзентацыя ідэй, дзе аўтары змогуць прадставіць свае задумы шырокай публіцы, атрымаць парады экспертаў і народную ацэнку, сустрэцца з зацікаўленымі людзьмі.
Пасля экспертная рада цягам тыдня адбярэ найбольш цікавыя задумы з канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі і акажа ўсемагчымую дапамогу ў іх рэалізацыі.
Удзел можа прыняць кожны жыхар Мазыра, Калінкавічаў, Рэчыцы, Рагачова і Жлобіна вобласці любога ўзросту і роду дзейнасці. Аформіце вашу ідэю ў прэзентацыю ў PowerPoint. Прэзентацыя павінна ўключаць наступныя звесткі:
–інфармацыю пра аўтараў (прозвішча, імя, арганізацыя) і як з вамі звязацца (нумар тэлефона/электронная пошта/сацсеткі);
–назву ідэі/праекта;
–мэту і сутнасць ідэі;
– чаму і каму гэта неабходна;
– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
– якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт).
Даслаць ідэю да 30 красавіка ўключна на kirmash.praektau@gmail.com з пазнакай “Кірмаш праектаў-Мазыр (або Рагачоў, Калінкавічы, Рэчыца, Жлобін)”.
Парады па афармленні прэзентацыі:
Мы адкажам: kirmash.praektau@gmail.com
Яўгенія Стрыжак, каардынатар “Будзьмы” на Гомельшчыне
Старонкі на Вконтакте і Facebook.
Чакаем вашых ідэй!
Разам да справы!
“Кірмаш праектаў” – cвоеасаблівы банк крэатыўных ідэй. У нашым Кірмашы можа ўдзельнічаць кожны, хто мае задумкі цікавага і карыснага для таго ці іншага горада/мястэчка культурніцкага і/ці сацыяльнага праекта, жаданне яго прэзентаваць публіцы і потым рэалізаваць.
Кірмашы ў Віцебску, Маладзечна, Бабруйску
Падзея ў сацыяльных сетках: Вконтакте і Facebook.