Аб’екты паганства 2

12.10.2009 Паганства

abradavae-peczyva_1

Абрадавае печыва

На Саракi птушак, жаўранкаў пяклi. Замешвалi цеста крепка i дзелалi хвосцiк, дзюбачку. Разукрасiм iх – i ай, я! Красiва было! Дзецi гулялi з iмi, падкiдвалi ўгору i крiчалi: «А дзе вы, жаўранкi?» патом iх елi. Нада первую птушку есць на Саракi, тады будзеш так шыбка хадзiць, як птушка лятаець».

На Благавешчанне пяклі птушак з цеста, насілі іх па саседзях, угашчалі адзін аднаго, а яшчэ, хто пчолы мае, вот як мая сястра, пчолы ў іх е, то яны і зараз пякуць на Благавешчанне і галушкі, і птушачак. А ўжэ як пякуць галушачкі і птушачкі, то дажэ мёд дабаўляюць у тое цеста, то гэта кажуць, пчолы будуць мёд насіць, удачны год каб быў для пчол.

Лялька

lialka_4_1

«З лялькаю дзiцяцi спаць не можна, бо тая можа ажыць i задушыць дзiця, нехрышчонiк можа прычапiцца».

Маскi

maska_1

Ходзілі ў нас колядоўшчыкі. Пэрэодэваліса, колісь кожухі такі былі, пэрэвэрнуць его на другу сторону, воўною навэрх, подпэразваліс токім ручніком тканым і ходзілі, коледовалі. Мэдзьвэдзь быў у том кожусе пэрэвэрнутом, і козу, маску таку робiлі козы. Бусла робiлі, вон з такім дзюбаком, і водзілі того бусла, а ён клюваў тым носом у кого попало і по столе клюваў. Прыдут под двэры і мэдзьвэдзь топаў ногамі, палкою біў. І воны ўжэ: “Хазяін і хазяйка, прыйшлі вас поздравіці, чым богаты, тое і давайтэ нам”.

Сіта

sita_1

У лесе расло, па полі пасло, дадому прыйшло, бабамі трасло. (Сіта)

Ішла паненка цераз бор,
У яе сукенка ў дзевяць пол.
Стала тая сукенка шамрэці,
Зялёна дуброва звінеці,
Стала наша купала гарэці.

Ішлі малайцы тушыці,
Неслі ў рэшаце вадзіцы.
Колькі ў рэшаце вады ёсць,
Столькі ў малайца праўды ёсць.

Калаўрот

Ехаў пан Крукоўскi, зарагатаў па-конскi.

kalaurot_1

«У нас там… Я с тога краю, с начала сяла я родам, а сюды мяне ўзялi. Там у нас такiя былi жэншчыны. Выносяць кудзелю, выносяць санапрядку. Услон называецца. Садзяцца, i прядуць, i пяюць луку эту. Луку водзяць, а яна пяе. Пад кудзеляю. I прядзе. I дряма. Яна прядзе у самапрядку. I спiць».

Як пайшоў жа кужаль па кутах, па лаўках,
Па кутах па лаўках, па дзеўках-красаўках.
Ды прыйшоў жа кужаль ды к нашай Насьцінькі.
А наша Насцінька – ды тонкая пралля,
Ды тонкая пралля, ды звонкая ткалля:
Увадзіла нікі пароўна калена,
Пароўна калена, таўсцей за палена.
Задумала Насцінька красёнкі ткаці,
Пайшла ў добры людзі бёрды дабываці.
Бёрды не дабыла – сабак надражніла,
Сабак надражніла, людзей насмяшыла.

Дарога

Ляжыць Кася, на увесь свет распялася, а каб устала, то да неба б дастала. (Дарога)

daroga_1

Ой, я разляглася, але каб устала, то да неба дастала б. Каб рукі і ногі – я б мора звязала, каб рот ды язык – я усё расказала б.

Дарога.

Мост

З места не рушыцца, а на сабе многа чаго зносіць. (Мост)

most-_1

Ах, лялён-рана, каралеўна ўстала,
Каралеўна ўстала, кавалёў будзіла:
Станьце вы, кавалі, куйце вы тапары,
Куйце вы тапары, рубайце вы сосны,
Рубайце вы сосны, скіпайце вы доскі,
Скіпайце вы доскі, масціце масточкі,
А будзе к нам ехаць а тры празнічкі:
Первы празнічак – Свято Раждзяство,
Другі празнічак – Свято Васілле,
Трэці празнічак – Свято Кшчэннейка.

Пасярод мосту светланька стаіць.
А ў той светланьцы Галечка сядзіць.
Галечка сядзіць, косаньку заплятае.
Прышло да яе тры турчаначкі
Да загадалі тры загадачкі:
– Як адгадаеш, наша будзеш,
Як не адгадаеш, то бацькава будзеш.
Што расце без сіняга цвету?
Што цвіце без цвету?
Што гудзе без буйнага ветру?
– Сіні камень расце без сіняга цвету,
Папараць цвіце без цвету,
Стрэланька гудзе без буйнага ветру.