Пра вынікі эксперыментаў піша ў апошнім нумары DiSlaw, часопісе для немяцкамоўнай супольнасці пра славянскі мовы, Таццяна Назаранка з Зальцбургскага ўніверсітэта. Адзін з эксперыментаў ацэньваў здольнасць GPT-4o растлумачыць, што такое Тарашкевіца і Наркамаўка, і зрабіць гэта на беларускае мове, піша тэлеграм-канал De facto. Беларуская навука.
Па выніках эксперыментаў GPT-4o прадэманстраваў паўтаральныя недахопы: змешванне двух стандартных разнавіднасцяў, ігнараванне граматычных і пунктуацыйных памылак і аддачу перавагі расійскацэнтрычным здагадкам. Нават з падказкамі, заснаванымі на правілах, мадэль схільная да няправільных інтэрпрэтацый. Унутраныя рэсурсы ChatGPT падкрэсліваюць негатыўны ўплыў рускай мовы на беларускую. Рэальны прагрэс мадэлі запатрабуе цеснага супрацоўніцтва з беларускай лінгвістычнай супольнасцю, піша Назаранка.
Цікава, што рускамоўныя вынікі аднаго з эксперыментаў класіфікавалі «Наркамаўку» як «жаргон» ці «крымінальны слэнг».