Ачышчальная міква і гістарычныя артэфакты: каля гарадзенскай сінагогі пачаліся будаўнічыя працы

11.08.2015 Культура

Каля гарадзенскай харальнай сінагогі пачалі будаваць мікву – водны рэзервуар для ачышчэння ад рытуальнага бруду. Падчас будаўнічых прац было знойдзена некалькі дзесяткаў археалагічных артэфактаў розных стагоддзяў.

Старшыня габрэйскай абшчыны Гродна Барыс Квяткоўскі распавёў, што ім удалося раздабыць сродкі на пабудову міквы – воднага рэзервуара для абмывання з мэтай ачышчэння ад рытуальнага бруду.

У Торы падаюцца некалькі сітуацый, калі чалавек “апаганьваецца” і яму патрэбна змыць з сябе “бруд”: гэта дотык да мерцвяка, дотык да таго, хто датыкаўся да мерцвяка, знаходжанне пад адным дахам з мерцвяком, дотык да мёртвых жывёл, семявывяржэнне, вылучэнне менструальнай крыві ў жанчын, захворванне свавольствам ці ганарэяй. Але ў сучаснасці міква набыла чыста рытуальны характар, бо імкліва змянілася сітуацыя з асабістай гігіенай. Датычна міквы, што будуецца за гарадзенскай сінагогай, то яна ў першую чаргу прызначана для жанчын і звязанай з гэтай традыцыяй.

Цікава, што падчас распачатых будаўнічых прац было знойдзена некалькі дзесяткаў археалагічных артэфактаў розных стагоддзяў. У асноўным гэта кавалкі керамікі, элементы дахоўкі, цэгла, пальчатка.

Гарадзенскія археолагі часова прыпынілі будаўнічыя працы, але даследванні наўрад ці будуць праводзіцца, таму будаўнічыя працы хутка адновяцца.

 

Твой стыль

 

Тэгі: