Ад казы да міліцыянта: усё пра Каляды (Відэа)

Што нам вядома пра адно з галоўных зімовых народных святаў беларусаў? Як святкавалі Каляды раней і што адбываецца з гэтым святам сёння? Адкуль у складзе калядоўнікаў узніклі Каза, Мядзведзь і што там сёння робяць міліцыянты ды падатковыя інспектары?

На гэтыя і іншыя пытанні адказвае кіраўнік філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі Пятро Цалка.

Адукацыйна-асветніцкі праект KRAJAVID мае на мэце стварэнне відэа па гісторыі, культуры і адметнасцях нашага краю.

З астатнімі відэа, што выйшлі ў межах праекта, можна азнаёміцца тут.