Ad.nak! нагадвае: дэдлайн падачы працаў – 3 чэрвеня (+ відэа!)

22.05.2013 Adnak!

13 дзён засталося да канца прыёму працаў на фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі Ad.nak! Калі вы занадта прымхлівы маркетолаг, рэкламіст ці дызайнер і лічба 13 уплывае на вас магнетычна, самы час пазбавіцца ад гэтага ўплыву! Ганіце смутак прэч, дасылаючы свае кейсы на ўдзел у Фестывалі! Натхніцца на заяўку вам дапаможа чароўнае відэазапрашэнне фестывалю, зробленае па фірмовай рэцэптуры беларускай рэкламы. Цікавосткі і фішкі адукацыйнай праграмы будуць абвешчаны ў найбліжэйшы час! Ваш Ad.nak!