Адам Глобус напісаў кнігу «Зоркі» пра майстроў культуры

Выйшла з друку кніга Адама Глобуса «Зоркі. Словы пра майстроў культуры», якая складаецца са сціслых, часам афарыстычных эсэ пра лёсы вядомых творчых асобаў ад Купалы і Басё да Ван Гога і Барткевіча, паведамляе bellit.info.

globus.jpg

Героі кнігі «Зоркі» Адама Глобуса — паэты, мастакі і акцёры. Кожны з іх варты асобнай манаграфіі, але аўтар сабраў іх пад вокладкай адной невялікай кніжкі, бо з павагай ставіцца да чытача і беражэ яго час, ахвяраваны на знаёмства з сучаснай эсэістыкай. «Зоркі» — кніга для тых, хто цэніць культуру і любіць задумвацца пра лёсы творчых людзей.

Кніга адкрываецца вершам Якуба Коласа «Зорка», а далей ідуць тры раздзелы, у кожным з якім апавядаецца пра чатырох знакамітых творцаў:

Паэты

Шэкспір
Басё
Купала
Хармс

Мастакі

Леанарда
Ван Гог
Пікаса
Папкоў

Акцёры

Смактуноўскі
Янкоўскі
Барткевіч
Цой