Фестываль інтэлектуальнай кнігі завітае ва Уроцлаў, Вільню, Прагу і Варшаву. Тэма гэтага сезона — «Чужая Бацькаўшчына».
PRADMOVA — гэта супольнасць вакол беларускай культуры, кнігі і свабоднага абмену ідэямі. Таму зноў арганізатары запрашаюць аўтараў і аўтарак, даследчыкаў і даследчыц, перакладчыкаў і перакладчыц, выдаўцоў і выдаўчынь, рэдактараў і рэдактарак, мастакоў і мастачак, куратараў і куратарак, а таксама культурныя ініцыятывы, арганізацыі і незалежныя праекты далучыцца да стварэння фестывальнай праграмы.
Узяць удзел могуць асобы і ініцыятывы, якія працуюць з беларускай літаратурай, мовай, мастацтвам, думкай і/або грамадскай тэматыкай — праз дыскусіі, прэзентацыі, лекцыі, чытанні, паказы, майстар-класы, перформансы, міждысцыплінарныя праекты і іншыя фарматы.
Прыём заявак працягнецца да 17 жніўня, 23:59 CEST.
Перад падачай уважліва азнаёмцеся з правіламі. Форма і ўся неабходная інфармацыя — па спасылцы ў профілі.