Вечарына, прысвечаная выхаду літаратурнага альманаха «Новы замак» адбылася 21 сакавіка ў канферэнц-залі гродзенскай абласной бібліятэкі імя Я. Карскага, што месціцца ў адметным гістарычным аб’екце – гарадзенскім новым замку.
На вечарыне прысутнічалі літаратары і неабыякавыя да прыгожага пісьменства госці.
Вядоўцай вечарыны была літаратуразнаўца і выкладчыца Ала Петрушкевіч.
Прафесар Аляксей Пяткевіч распавеў слухачам гісторыю літаратурнага руху на Гродзеншчыне, узгадаўшы папярэдні (зараз ужо легендарны альманах “Нёман”, што выходзіў у 1950-ых г.) і іншыя зборнікі тамтэйшых пісьменнікаў.
З прамовай выступіў Ігар Жук, у аўтарскім выкананні прагучалі вершы Дануты Бічэль, Мечыслава Курыловіча, Ганны Аўчыннікавай, Анатоля Брусевіча.
Прыемным сюрпрызам сталася дэкламацыя твораў гарадзенскіх пісьменнікаў студэнтамі-філолагамі ўніверсітэту імя Я. Купалы. Яны і сталіся найбольш актыўнымі ўдзельнікамі вечарыны, заслужана атрымаўшы прэзенты ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой адбылася прэзентацыя альманаху.
Тэгі: Гродна