Персанальная выстава Сяргея Кірушчанкі «EARTH ART» («Надыйшоў час шчыльна заняцца прыземленым мастацтвам»), арганізаваная пры падтрымцы «Беларускага Народнага Банка», распачнецца 10 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў».
Пра праект «EARTH ART»
Праект распачаўся ў 2006 годзе ў весцы Ўрода, дзе аўтар, разам з іншымі мастакамі, займаўся пераўтварэннем вясковага ландшафту. Старыя драўляныя зрубы былі мадэрнізаваныя з дапамогай колеру і атрым новае жыццё ўжо ў якасці арт-аб’ектаў. Потым фота- і відэадакументы з акцыі перапрацоўваліся ў серыі кампазіцый у тэхніках шоўкаграфіі і жывапісу. Гэты праэкт сумяшчае ў сабе шэраг сучасных напрамкаў мастацтва (лэнд-арт, мінімал-арт, медыя-арт, відэа-арт). Мастак перапрацоўвае традыцыі мінімалізму 20-50-х гадоў праз прызму вясковых краявідаў. Выставу можна наведаць з 10 па 26 кастрычніка 2009 года.
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» – ўнікальны праэкт, які аб’ядноўвае ў адной прасторы галерэйную залу, кнігарню і кавярню з бібліятэкай па сучасным мастацтве. Гэта месца з атмасферай свабоднай культуры, дзе кожны можа пазнаеміцца з актуальнымі сучаснымі арт-напрамкамі, паслухаць лекцыі вядомых мастацтвазнаўцаў, куратараў і мастакоў, паўдзельнічаць у майстар-класах, паглядзець навінкі аўтарскага кіно. Гэта актыўная арт-пляцоўка, дзе штотыдзень будуць адбывацца цікавыя культурныя падзеі.
“Ў” галерэя сучаснага мастацтва
220005, Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а
(ст. м. Плошча перамогі)
+375 29 329 06 10
www.ygallery.by
Працуе штодзень з 10:00 па 22:00
Тэгі: Мінск