Адкрыццё хіп-хап сезону “Подых урбана”

08.08.2011 Афіша

31 жніўня на вольным паветры ў парку Чалюскінцаў адбудзецца фэст “Подых Урбана”. Гэта выдатная магчымасць у апошні раз адарвацца гэтым летам, а таксама пакласці пачатак адкрыццю новага хіп-хап сезону.

Што вас чакае? Жывы выступ інструментальнага хіп-хап гурта Nice Price. Новае шоў ад PANaNieba, якія сталі галоўным адкрыццём 2010 года. Вожык з прэзентацыяй свайго альбома, які павінен вось-вось убачыць свет.

Underground -рэп у лепшых традыцыях ад гурта Імператар (Realize, Zeman). Першы Dubstep рэп у Беларусі ад Totem Method. І вядома ж, неадназначная праграма ад Кампліта, удзельніка скандальнага гурта Бомжпакет.

31 жніўня (серада). Парк Чалюскінцаў. Пачатак 17:00.
Квіткі: 20 000 – першыя 100, 25 000 – астатнія папярэдне, 30 000 – у дзень канцэрта.

Усім. Хто набудзе квіток папярэдне – кампакт-дыск у падарунак! Кропкі продажу квіткоў: пераход Коласа, Гум, ГЦКупалаўскі, . 19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка і інш.

Даведкі па тэлефоне: +375 29 649 08 88.

У ролях:
– Nice Price
– PANaNieba
– Totem Method
– Імператар
– Вожык
– Кампліт (Бомжпакет)
– DJ Andy Roc