Адкрыццё выставы, прысвечанай Максіміліяну Кольбе, адбылося ў Горадні

26.10.2011

У гарадзенскім музеі гісторыі рэлігіі 25 кастрычніка адкрылася выстава “Захаваўшы жыццё”, прысвечаная Максіміяну Кольбе.

Каталіцкі рэлігійны дзеяч, рэдактар часопіса «Rycerz Niepokalanej», ён добраахвотна прапанаваў сябе замест аднаго асуджаных на смерць вязняў Асвенцыма. Яму прысвечаны фільм польскага рэжысёра К. Занусі «Жыццё за жыццё. Максімілян Кольбе».

Шмат манахаў-францысканцаў, навукоўцы з розных ВНУ, студэнты і прадстаўнікі гарадзенскіх уладаў наведалі выставу.

Сумесны твор Ігара Ганчарука, намесніка дырэктара музея гісторыі рэлігіі і ксяндза Юзафа Макарчыка, настаяцеля Францысканскага касцёла, адкрыў шмат новых фактаў пра аднаго з самых вядомых францысканцаў.

Ігар Ганчарук правёў невялічкую экскурсію па выставе: “Тут прадстаўленыя старадрукі 17 і 18 стагоддзяў, звязаныя з ордэнам, вопратка манаха. Гісторыя сям’і самога Кольбе пачынаецца са здымка яго маці. Пачатак ягонай духоўнай службы і затым заснаванне ім аднаго з самых вялікіх манастыроў у свеце — францысканскага комплексу ў в. Папротня Лодзінскага ваяводства. Здымкі манаха і дакументы прадстаўляюць яго жыццё і пазнейшую беатыфікацыю ў 1982 годзе”.

На выставе прадстаўленыя сапраўдныя дакументы з жыцця Максіміляна Кольбе, ягоныя выданні і кнігі.

Апафеозам адкрыцця выставы сталася ўручэнне супрацоўнікам музея адмысловай граматы ад ордэна францысканцаў, якую ўручыў генерал ордэна, што быў з візітам у Горадні.

Тэгі: