Запрашаем на адкрыццё выставы “Стаім мы перад будучыняй нашай…”, прысвечанай 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі!
На выставе прадстаўлены дакументы літаратурна-культурніцкай дзейнасці Язэпа Варонкі, Лявона Дубейкаўскага, Клаўдзія Дуж-Душэўскага, Паўла Жаўрыда, Вацлава Ластоўскага, Язэпа Лёсіка, Антона і Івана Луцкевічаў, Палуты Бадуновай, Зоські Верас, Паўліны Мядзёлкі, а таксама рэдкія выданні 1918 – 1920-х гг.
Адкрыццё адбудзецца 30 сакавіка 2018 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (г. Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, паверх 5). Пачатак а 15.00.
Паводле арганізатараў