Адкрылася віртуальная выстава, прысвечаная Генадзю Бураўкіну (+фота)

На сайце Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва з’явілася віртуальная выстава, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна.

Дакументы з асабістага архіва паэта былі перададзены ў БДАМЛіМ удавой Юліяй Бураўкінай у гэтым годзе. Сярод захаванага — вялікая колькасць фотаздымкаў з розных перыядаў жыцця паэта, аўтографы і машынапісы, перапіска, біяграфічныя дакументы. Усё гэта з часам (пасля навукова-тэхнічнай апрацоўкі) будзе даступна даследчыкам.

У выставу “Перапоўнены прагай жыцця”, падрыхтаванай супрацоўнікамі архіва, увайшлі сканы фотаархіва сям’і Генадзя Бураўкіна, аўтографы яго вершаў, дакументы асабістага паходжання.

 

 

 

 

 

 

 

 

Больш фота гл. на сайце Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

bdamlm.by