Каманда фэсту Tutaka стварыла «Даведнік арганізатара фестывалю»

Арганізатары фестывалю Tutaka прэзентавалі «Даведнік арганізатара фестывалю: ад канцэпцыі да рэалізацыі». Гэта просты і практычны дапаможнік, створаны на аснове вопыту фестывалю Tutaka. Ён будзе карысны ўсім, хто толькі думае пра свой першы фэст ці ўжо арганізоўваў падзеі і хоча зрабіць гэта яшчэ лепш.

«Daviednik arhanizatara fiestyvaliu: ad kancepcyi da realizacyi»

«Мы даўно марылі сабраць наш досвед у адным месцы — і вось нарэшце гэта здарылася! У даведніку мы падзяліліся тым, як ператварыць ідэю ў праграму, прайсці праз тэхнічныя і бюракратычныя моманты, арганізаваць бяспеку і захаваць запал да справы. Так, мы апіраліся на польскае заканадаўства, але парады будуць карысныя нашмат шырэй», — пішуць аўтары даведніка.

Спампаваць можна тут: Даведнік арганізатара фестывалю (PDF)