Адкуль узяліся беларусы на Падляшшы? Выйшаў новы падкаст ад фонда «Tutaka»

У новым сезоне суразмоўцы — Настасся Суханосік і Зміцер Косцін — абмяркоўваюць сучаснае становішча беларускай меншасці на Падляшшы.


Nastassia Suchanosik i Zmicier Koscin

Настасся на Падляшшы нядаўна, і, як многія, калісьці злавіла думку: «Ого! Карэнныя беларусы? На Падляшшы? Як?».

Зміцер, шмат гадоў працуючы ў журналістыцы на Падляшшы, паспеў добра вывучыць і зразумець мясцовую беларускую супольнасць.

Ці дасць рады Зміцер з пытаннямі Настассі: часам наіўнымі, але вельмі важнымі, тымі самымі, на якія многія даўно хацелі пачуць адказы, але (магчыма) саромеліся задаць?