Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі атрымаў дапамогу і аднаўляе працу ўсіх секцый

21.07.2023

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі атрымаў фінансавую дапамогу і аднаўляе працу ўсіх секцый і панэляў. Папярэдне ў пачатку ліпеня арганізацыйны камітэт паведаміў, што з-за скарачэння дапамогі частка секцый пераходзіць у анлайн-рэжым

ygz7k94jy62533j21bsf30450gqm44vq.png


"Мы шчыра ўдзячныя ўсім, хто звярнуўся з прапановамі дапамогі, бо выявілася, што Кангрэс – гэта сапраўды важная з’ява для беларускай навукі, для беларускага грамадства, для нашай супольнасці.

Мы рады абвесціць, што прапанаваная дапамога дазваляе нам вярнуць усе секцыі ў звычайны рэжым. Выбачаемся, што сітуацыя склалася такім складаным чынам, але спадзяемся і на аднаўленне працы ўсіх секцый і панэляў, як гэта было першапачаткова запланавана", напісалі складальнікі звароту.

Чарговы Кангрэс запланаваны на 22-24 верасня ў Гданьску. 


Даведка: 

Кангрэс даследчыкаў Беларусі праводзіцца з 2011 года.

Ініцыятарамі і галоўнымі арганізатарамі Кангрэса з’яўляюцца Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» і Інстытут Вялікага Княства Літоўскага. У аргкамітэт у залежнасці ад сітуацыі далучаюцца розныя беларускія, літоўскія, польскія арганізацыі.

У кангрэсах штораз брала ўдзел да 700 навукоўцаў, журналістаў, грамадскіх дзеячаў, студэнтаў не толькі з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, але і з іншых еўрапейскіх дзяржаў, а таксама з Паўночнай Амерыкі і іншых краін. Калі ў 2011 годзе было 200 удзельнікаў, у 2012, 2013 і 2014 гадах прыблізна 350-400, то на пазнейшых Кангрэсах — 600-700 удзельнікаў.