Агляд дзяржаўных літаратурных выданняў: У пошуках новай змястоўнасці

“Маладосць”

Адкрывае сакавіцкі нумар “Маладосці” падборка В. Чайкоўскай “Я музыкай ветру стану” – метафарычная, словаўтваральная, лірычненькая. Удзячны матэрыял для парадыстаў. Напрыклад, такое чатырохрадкоўе: “Я б так хацела паслухаць / Спевы чароўных палёў. / А ты мяне ў нейкае поле / Глухое завёў…”

Паэзія У. Папковіча ў цыкле “Душа спагады чакае” – філасофскія афарыстычныя занатоўкі, усе яны напісаныя ад першай асобы. Аўтар выяўляе тут свой светапогляд, свае маральна-этычныя прынцыпы: “Цяпер сябе не варта біць у грудзі. / Гляк апусцеў. / Даедзены пірог. / Мы толькі людзі. / Мы сабе не суддзі. / Суддзя адзіны ёсць над намі – Бог”. Тэкст цалкам.